Садкі з беларускай мовай выхавання + форма

Мапа усіх груп у дзіцячых садках з беларускай мовай навучання. Створана пры падтрымцы суполкі "Нехакей" (тэлеграмфорум), суполкі "Дзеткі-кветкі" і камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама, актуальна на 2017/18 навучальны год.

Пакуль - толькі Менск і асобныя садкі ў Гомелі, Горадні. Запрашаем ініцыятыўных бацькоў, усіх зацікаўленых да стварэння такіх жа мапаў па іншых гарадах. Аператыўна (дзень-два) і бясплатна размесцім інфармацыю па вашым горадзе. З вас - інфармацыйная падтрымка ды водгукі аб праўдзівым стане. Пішыце праз кантакт-форму для дадання інфармацыі па рэгіёнах, адказваем хутка!

Каб напісаць водгук на нейкі садок, спачатку адшукайце яго: вы можаце ўвесьці ў поле URL у браузэры наўпрост спасылку выгляду svaje.by/dduNNN дзе NNN = нумар садка. Напрыклад, садок № 314 мае спасылку svaje.by/ddu314 - такі ж фармат маюць спасылкі на ўсе садкі, мяняецца толькі нумар. Калі якія пытанні, запытвайцеся ў telegram-чаце, ці пішыце праз кантакт-форму.

Пры напісанні водгуку, сярод іншага (матэрыяльны стан, прафесійныя якасці выхавацелей, зручнасць паркоўкі і месцазнаходжанне) узгадайце, калі ласка, наступнае:

  • на якой мове размаўляюць выхавацелі, дзеці (дзеці-дзеці, дзеці-выхавацелі, выхавацелі-выхавацелі)
  • на якой мове адбываюцца святы
  • ці праводзяцца заняткі музыкай, фізкультурай, матэматыкай па-беларуску
  • ці ёсць кніжкі на беларускай мове ў групе
  • ці ёсць у групе беларускамоўныя сем'і, акрамя вас
  • ці добра выхавацелі ведаюць беларускую мову і падобнае - усё, што ўзгадаеце аб моўнай абстаноўцы.

А калі вы толькі збіраецеся ў садок і хацелі б патрапіць у групу разам з іншымі беларускамоўнымі сем'ямі, абавязкова запішыцеся тут: https://svaje.by/poll. Гэта "неафіцыйная" чарга на садок, падтрымліваецца грамадскасцю ў актуальным стане - тое, што пакуль не робіць Мінадукацыі.

Таксама чытайце ўсе водгукі на садкі на адной старонцы. Амаль паўсюдна жывая беларуская мова ў "групах з беларускай мовай навучання" адсутнічае, акрамя заняткаў некалькі гадзін на тыдзень, і вывучаецца як замежная. Чаму так адбываецца, тлумачыць артыкул тут.

Тут гугл Форма "Хочам у садок з беларускай мовай :-)"

З дапамогай гэтай формы удакладняецца мапа і  існуючы стан попыту на беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках. Калі ў вас ёсць жаданне не толькі аддаць сваё дзіця ў такую групу, але і стварыць у ёй сапраўдную беларускую атмасферу, заклікаем яднацца.