Вебінар «У чым сакрэт поспеху эстонскай школьнай сістэмы адукацыі?»

22.05.2020
Дата і час: 1 чэрвеня ў 15.00
Месца: ZOOM

Згодна з апублікаваным міжнародным даследаваннем якасці сярэдняй адукацыі АЭСР PISA, навыкі навучэнцаў эстонскіх школ з'яўляюцца лепшымі ў Еўропе і аднымі з лепшых у свеце. Вынікі даследавання паказваюць, што эстонскія школы даюць раўнамерна добрую адукацыю, незалежна ад паходжання дзіцяці.

Падчас вебінара мы зможам абмеркаваць прычыны і рашэнні, якія дазволілі правесці ўдалае рэфармаванне эстонскай сістэмы адукацыі з Birgit Lao, генеральным дырэктарам фонду Innove пры Міністэрстве адукацыі Эстоніі і Gunda Tire, нацыянальным мэнэджэрам праектаў PISA ў Эстоніі.
Вы зможаце задаць пытанні і атрымаць адказы аб ролі настаўніка, выбітных поспехах Эстоніі ў дыстанцыйным навучанні, новых мэтах і перспектывах.
 
 
На англійскай мове вэбінар бясплатны. Ёсць магчымасць сінхроннага паеракладу за дадатковую аплату. 
Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы: http://skld.me/school-estonia/
 
У чэрвені на платформе SKLAD запланаваны онлайн-марафон школьнай адукацыі, які будзе складацца з 5 вебінараў ад замежных экспертаў у адукацыі, дырэктараў школ і распрацоўшчыкаў адукацыйных тэхналогій (Швецыя, Фінляндыя, Эстонія, Іспанія і Паўднёвая Карэя).