MediaToоlkit:
практыкаванні для фармавання медыяпісьменнаці школьнікаў на ўроках.
Зборнік практыкаванняў у дапамогу настаўніку.
Рэдактар Тамара Мацкевіч
Укладанне Лера Сом
Прадмова Алена Радзевіч
MediaToоlkit – зборнік практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці. У яго ўвайшлі тыя практыкаванні, якія дапамагаюць настаўнікам на прыкладзе медыятэкстаў патлумачыць вучням змест урока, а разам з тым даюць адказ на шмат іншых пытанняў, важных для жыцця ў інфармацыйным грамадстве: Як адрозніць фэйк ад праўды? Як праверыць надзейнасць крыніц інфармацыі? Ці можна давяраць рэкламе? Чаму адна і тая ж падзея выклікае розную рэакцыю ў людзей? Што рабіць, калі цябе троляць? Як не заблытацца ў сацыяльных сетках і не стаць ахвярай кібербулінгу?
Зборнік змяшчае практыкаванні для розных прадметаў і ўзросту навучэнцаў. Іх стварылі самі настаўнікі – ментары і ўдзельнікі дыстанцыйных курсаў ТБШ “Медыяадукацыя ў школе” 2017 – 2020 гг. . Урокі, класныя і інфармацыйныя гадзіны, выхаваўчыя мерапрыемствы з медыяадукацыйным зместам дапамогуць развіць крытычнае мысленне і засвоіць практычныя навыкі бяспечнага і адказнага карыстання медыйнай прасторай.
Дапаможнік будзе карысны кіраўнікам устаноў адукацыі, педагогам пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў, метадыстам, кіраўнікам метадычных аб’яднанняў, бацькам.
Нам ёсць чаму вучыцца адзін у аднаго
Дапамагаючы настаўніку вучыць, мы дапамагаем вучню вучыцца - вось што ляжыць у аснове практыка-арыентаванага метадычнага дапаможніка па медыяадукацыі. Распрацаваныя і сабраныя лепшымі педагогамі-практыкамі і метадыстамі практыкаванні дапамогуць вам павысіць свой прафесійны ўзровень у галіне развіцця ў вучняў найважнейшых кампетэнцый ХХІ стагоддзя – медыяпісьменнасці і крытычнага мыслення, што дапаможа вучням арыентавацца ў моры інфармацыі і ўпэўнена крочыць у будучыню з яе новымі тэхналогіямі і медыя-інфармацыйным асяроддзем.
Дапаможнік па арганізацыі ўрокаў з медыяадукацыйнай накіраванасцю з’яўляецца друкаванай версіяй MediaToоlkit, з якім вы можаце пазнаеміцца і актыўна карыстацца па спасылцы https://nastaunik.eu/mediatoolkit/
Згрупіраваныя па катэгорыям, узроставым групам і тэмам практыкаванні дапамогуць арганізаваць сучасныя інтэрактыўныя ўрокі па розных прадметах і класах, пазаўрочныя мерапрыемствы, дзякуючы карысным стратэгіям і навукова абгрунтаваным падыходам да вядзення ўрокаў. Аўтары практыкаванняў падабралі для дзяцей цікавыя прыклады, падрыхтавалі дапаможныя матэрыялы для заняткаў: карысныя спасылкі, публікацыі ў СМІ і метадычныя рэкамендацыі для калег.
Мы ўпэўненыя, што гэты дапаможнік пашырыць ваш педагагічны арсенал і дасць шмат цікавых ідэй, якімі зможаце падзяліцца з калегамі.
Дапаможнік будзе карысны кіраўнікам устаноў адукацыі, педагогам пачатковых, сярэдніх і старэйшых класаў, метадыстам, кіраўнікам метадычных аб’яднанняў, бацькам.
Дзякуем за ідэю стварэння тулкіта міжнароднаму праекту Medianavigator.org: https://medianavigator.org/
Дасылайце вашыя практыкаванні і прапановы на адрас: nastaunik.info@gmail.com
Сачыце за навінамі ў суполцы ў Facebook «Медыяадукатар»: https://www.facebook.com/groups/medyaadukatar/
Алена РАДЗЕВІЧ, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі Акадэміі паслядыпломнай адукацыі
ЗМЕСТ
Нам ёсць чаму вучыцца адзін у аднаго ............................................................3
ПАЧАТКОВАЯ ШКОЛА
Жыццё дзікіх жывёл зімой ..........................................................................4
Почва. Свойства почвы ................................................................................6
Ад батлейкі да паланэза ...............................................................................7
МОВА
Творчыя дамашнія заданні ..........................................................................8
Глядзі ў корань! (аднакаранёвыя словы) ...................................................9
ЛІТАРАТУРА
Творчыя дамашнія заданні ........................................................................11
Старонка героя ............................................................................................12
Урывак з паэмы Л. Случаніна «Рагнеда». Вобраз Рагнеды ....................13
Параўнальны аналіз вобраза Рагнеды на прыкладзе твораў
літаратуры і юбілейнай манеты .................................................................16
Факты i меркаванні ў нашых падручніках ................................................17
Тарас на Парнасе ........................................................................................18
Шукаем твары .............................................................................................19
Знайдзі цытату — адгадай аўтара. А. Хадановіч «Гатэль Беларусь»......20
ЗАМЕЖНАЯ МОВА
Чый гэта пакой? .........................................................................................23
Знешнасць чалавека i характар ...............................................................24
Знешнасць. Праца з фотаздымкам і відэаролікам ................................26
Дэкадаванне рэкламы. Тэма «У краме» ...................................................27
Picture Dictation ...........................................................................................29
Якой павінна быць якасная рэклама? .....................................................30
ІНФАРМАТЫКА
Основные сервисы Интернета, их назначение .......................................32
Ці ведаеце вы, што?....................................................................................34
Создаем базу данных «Реклама в нашей жизни» ...................................35
ГІСТОРЫЯ
Помнік як навіна .........................................................................................36
Вікіпедыя як крыніца інфармацыі ............................................................38
Карыкатуры i плакаты часоў Першай сусветнай вайны ........................39
Палітычная карыкатура часоў Першай сусветнай вайны ......................41
Постэр ці трэйлер як падагульненне вывучанай тэмы...........................43
Трэйлер гістарычнага фільма для мэтавызначэння ...............................45
ГРАМАДАЗНАЎСТВА
Будучыня чалавецтва .................................................................................46
Сацыяльны партрэт Беларусі ....................................................................47
ГЕАГРАФІЯ
Без меры няма веры, або Як намі маніпулююць геаграфічныя
мапы .............................................................................................................49
БІЯЛОГІЯ
Фотарэпартаж .............................................................................................54
Пра што кажуць помнікі? ...........................................................................55
Пацвердзі або аспрэч ................................................................................58
Анатомія этыкеткі ........................................................................................60
Посмотри и обсуди ......................................................................................61
Лаві лайфхак ...............................................................................................63
ФІЗІКА
Фізічны постэр .............................................................................................64
Інфармацыйны праект ...............................................................................66
Пошук фізічных памылак у фільме ............................................................68
Фокус або рэчаіснасць ...............................................................................69
Фізіка супраць рэкламы.............................................................................70
Праца з інфаграфікай на ўроках фізікі.....................................................73
Ці ведаюць фізіку аўтары фільма «Любовь-морковь 2»? .......................75
ХІМІЯ
Альдэгіды ў мастацкіх тэкстах i рэкламе ..................................................76
ВЫХАВАЎЧАЯ РАБОТА (класныя i інфармацыйныя гадзіны) ..................78
Рэклама & рэчаіснасць ..............................................................................78
Класная гадзіна «Калі вучыцца не хочацца» ...........................................80
Стварэнне подпісу да мема .......................................................................81
Навязаная прыгажосць .............................................................................83
E.S.C.A.P.E. ....................................................................................................85
Інфармацыя i прапаганда ў сацыяльнай рэкламе ..................................92
Аргументацыя i логіка .................................................................................94
Рытарычны трохкутнік ................................................................................96
Спаспаваць PDF