Маніторынг і ацэнка школьнай адукацыі арганізуецца пры падтрымцы Eastern Partnership Civil Society Facility. Асноўная мэта - правесці глабальны маніторынг і ацэнку школьнай і прафесійнай адукацыі з улікам галасы падлеткаў - прамых атрымальнікаў адукацыйных паслуг. Асвятліць бягучую сітуацыю ў сістэме сярэдняй і прафесійнай адукацыі з усімі яе станоўчымі і адмоўнымі бакамі, выпрацаваць на аснове збору меркаванняў агульнае бачанне, якой павінна быць беларуская школа.
Каардынатар маніторынгу, заснавальніца платформы teenjob.by Валерыя Амялюсік:
"З 4 ліпеня па 30 верасня мы з камандай збіраем меркаванні школьнікаў і настаўнікаў на тэму школьнай адукацыі ў Беларусі. Ужо хутка мы зробім свой блог, у якім вы зможаце пачытаць інтэрв'ю падлеткаў, якія распавядаюць пра тыя ці іншыя асаблівасці ў сваіх школах, іх меркаванні па розных пытаннях, такіх як: узровень навучання, парафарыентацыя, грашовае пытанне, школьная нагрузка і мноства іншых.

А пакуль, калі вы настаўнік, то можна прайсці апытанне тут: https://bit.ly/37x0Dta
З парадамі і каментарамі для анкеты дапамаглі Таварыства беларускай школы і EdCamp Belarus. А таксама з фармуляванні пытанняў дапамог аналіз мноства артыкулаў на тэму якасці і рэформы школы. Задача была звесці асноўныя думкі аб неабходных рэформах разам. Таксама атрымалася распытаць падрабязней 2 настаўнікаў + вывучыць вопыт Фінляндыі і Швецыі, Германіі. Анкета атрымалася немаленькая, на 15-20 хвілін дакладна, але затое вельмі поўная, ўлічвае як тое, што ёсць сёння, так і перамены да лепшага. Галоўнае, каб па выніку было цэласна зразумела, якія станоўчыя і адмоўныя бакі ў нашай адукацыі ёсць цяпер, і якім мы ўсе яе бачым у сваім лепшым варыянце https://bit.ly/37x0Dta "
Анкета для падлеткаў таксама яшчэ даступная: https://bit.ly/2Bonawq
Яна зроблена на аснове папярэдняга апытання 40 дзяцей з розных гарадоў і вёсак. На цяперашні момант арганізатары атрымалі амаль 800 адказаў ад падлеткаў.
Настаўнікі - даганяйце!
Настаўнікі - даганяйце!
Абноўлена:
З вынікамі мантрорынгу можна азнаёміцца на сайце: http://edubel.tilda.ws/
Тут ПДФ-версія маніторынгу
З вынікамі мантрорынгу можна азнаёміцца на сайце: http://edubel.tilda.ws/
Тут ПДФ-версія маніторынгу
і відэаролік