Магілёўскі настаўнік гісторыі Сяргей Даніленка стварыў адукацыйны блог на канале YouTube і запрашае на размовы настаўнікаў, рэпетытараў, усіх неабыякавых да адукацыі людзей.
Сёння, калі сродкі масавай камунікацыі тэму адукацыі збольшага ігнаруюць, у нас адзінае выйсце - самім станавіцца рупарамі і даносіць да грамадства сваё бачанне будучыні краіны, якую і фармуе школа.
Прапануем інтэрв'ю рэдактара нашага сайта Тамары Мацкевіч, якое яна дала сяргею Даніленку 14 ліпеня 2020 года.
Размова ішла пра якасць вучэбных праграм, ЦТ, ролю і сучасныя тэндэнцыі развіцця адукацыі. Ні і, вядома, пра беларускіх настаўнікаў.