16.08.2020
Дырэктар сярэдняй школы №10 г. Полацка перамог страх і запісаў відэазварот да калег. Тэма ўсё яшчэ гарачая - фальсіфікацыя выбараў. Ён заявіў, што ведае, як па патрабаванні выканкаму ў пратаколы на участках ўносяцца патрэбныя лічбы побач з прозвішчамі кандыдатаў. Дырэктар просіць настаўнікаў напісаць заявы ў пракуратуру на тых, хто аддаваў злачынныя загады. Дырэктар не хоча, каб на плоце яго школы віселі залатыя медалі выпускнікоў, якія вяртаюць у знак пратэсту супраць ілжывага падліку галасоў. Дырэктар самы сапраўдны. Яго завуць Сяргей Страчко.
Відэа: телеграм-канал Выборы.Беларусь