02.09.2020
Маленькіх і юных аматараў футбола чакае магчымасць патрэніравацца і пагуляць пад кіраўніцтвам вопытных настаўнікаў дзіцячага футбольнага клуба «А1 Юніёр». Клуб запрашае ўсіх жадаючых у госці ў рамках Дня адчыненых дзвярэй, які адбудзецца 5 верасня.
Дзень адчыненых дзвярэй збярэ хлопчыкаў і дзяўчынак ад 5 да 12 гадоў незележна ад іх навыкаў і вопыту гульні ў футбол. Ўсіх гасцей чакаюць міні-гульні, футбольныя конкурсы і іншыя забавы, а таксама падарункі і памятныя прызы ад клуба «А1 Юніёр».
Месцам правядзення Дня адчыненых дзвярэй ФК «А1 Юніёр» стане Нацыянальны стадыён «Дынама». Мерапрыемства распачнецца ў 11:00 і працягнецца да 13:00, а рэгістрацыя ўдзельнікаў стартуе з 10:00. Уваход вольны. Але каб патрапіць на трэніроўку, трэба папярэдне пакінуць сваю заяўку на сайце https://fc-junior.by. І абавязкова захапіць з сабой зменны спартыўную абутак (красоўкі або шыпоўкі, але не буцы).
«А1 Юніёр» - спартыўнае грамадскае аб'яднанне, у якім займаюцца хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 5 да 15 год. Трэніроўкі праходзяць у Фрунзенскім, Савецкім, Першамайскім раёнах г. Мінска. З 2019 году клуб развіваецца пры падтрымцы кампаніі А1.