04.09.2020
Дырэктар брэсцкай школы-сада №10 Алена Буглаева напісала заяву на звальненне. У бацькоўскіх чатах сталі пісаць, што яе вымусілі звольніцца за сумленны падлік галасоў.
Яна адмовілася раскрываць падрабязнасці, але пацвердзіла, што звальняецца. І дадала, што разам з ёй са школы-сада сыходзяць дзве яе намесніцы.
— Намесніц звольніла я. Яны звальняюцца са мной з салідарнасці, — адказвае экс-дырэктар. — Прычына — мая грамадзянская пазіцыя. Я працую сумленна, дзе б я ні працавала. Вось мой адказ.
На прэзідэнцкіх выбарах Буглаева была старшынёй камісіі на ўчастку №87, які размяшчаўся якраз у школе-садзе №10.