Як выйсці з БРСМ, Белай Русі, прафсаюза, піянераў. Памятка

Студэнты масава выходзяць з БРСМ, Настаўнікі - з Белай Русі і з праўладных прафсаюзаў ... Вас гэта дзівіць?  Нікога не дзівіць!
Доўгі час у нашай краіне стваралася "кішэнная грамадзянская супольнасць". Людзі не па сваёй волі станавіліся членамі арганізацый, чые мэты, прынцыпы, метады дзейнасці яны не падзялялі: прафсаюзаў, якія не баранілі правы працаўнікоў, Белай Русі, БРСМ, піянераў і да т.п. 
Юрысты з Цэнтра прававой трансфармацыі (Lawtrend) на працягу многіх гадоў  адстойваюць права на свабоду асацыяцыяў у Беларусі. Але свабода асацыяцый - гэта не толькі права ствараць асацыяцыі, свабодна атрымліваць фінансаванне, але і права не быць змушаным на членства ў іх.
Юрысты выступаюць супраць прымусовай падтрымкі арганізацый, якія прапагандуюць "праўладную" ідэалогію
Яны распачалі кампанію "Беларусь без прымусу" і падрыхтавалі  памятку аб добраахвотным выхадзе з членаў грамадскага аб'яднання . Таксама яны гатовыя аказваць бясплатную юрыдычную дапамогу па пытаннях афармлення выхаду з грамадскага аб'яднання, а таксама пытанням стварэння і дзейнасці новых ініцыятыў. ! Пытанні можна накіроўваць на эл.пошту bezprinujdeniia@gmail.com.
А памятку чытайце тут 
Юрыст Вольга Смалянка піша: "Калі мы (Lawtrend) пачыналі кампанію "Беларусь без прымусу", зрабілі прасценькую памятку па добраахвотным выхадзе з грамадскага аб'яднання. Здавалася б, ну што можа быць прасцей выйсці з грамадскага аб'яднання. На ўсялякі выпадак далі мэйл, на які можна дасылаць пытанні аб выхадзе. І ... панеслася. Пытанні, пытанні, пытанні .... То заяву не прымаюць, таму што форма не тая, то пішуць, што пад заявай патрэбна подпіс нам. дэкана, то яшчэ што ... Таму зрабілі памятку. Карыстайцеся, калі ласка!"