Навыкі камунікацыі - амаль галоўнае, чаму павінна навучыць школа. Развіваюцца яны, як і іншыя трансверсальныя кампетэнцыі (або кампетэнцыі 21-га стагоддзя), праз уменне гаварыць, дамаўляцца, агрументаваць... Але як навучцыь гаварыць, калі часам дзеці не разумеюць роднай мовы?
У дапамогу педагогу цэлы ю-туб канал Гаварун. Там сабраныя дзясяткі мультфільмаў па розных тэмах, у тым ліку і навучальных.
Дзеці спачатку з задавальненнем засвойваюць лексіку, а потым абмяркоўваюць тое, што бачылі. І галоўнае - дзеці разумеюць, што навучальны працэс можа быць прыемным.