У 2020-21 навучальным годзе дыстанцыйнага курса ТБШ "Актыўная ацэнка" не будзе

Шаноўныя калегі. Таварыства беларускай школы якое вядзе праграму "Актыўная ацэнка" з 2009 года і правяло восем паўгадавых дыстанцыйных курсаў-практыкумаў па ўкараненні тэхналогіі АА ў навучальны працэс у школе, паведамляе, што вымушана ўзяць паузу і не рабіць набор на дзявяты курс АА ў 2020/21 навучальным годзе. 
Галоўная прычына - мы не можам ігнараваць сітуацыю, якая склалася ў краіне і працягваць шараговую дзейнасць, адцягваць увагу калег ад больш важных лёсавызначальных праблем адукацыі.

Метадычнае ўдасканаленне - вельмі важны складнік, але ў дадзены момант, калі за 2 месяцы Беларусь пакінула больш за 13 тысяч маладых адукаваных людзей, кожны дзень затрымліваюцца сотні выпускнікоў, студэнтаў і нават вучняў, найлепшыя настаўнікі з дэмакратычнымі поглядамі выцясняюцца са школы, дзяржава ігнаруе праблемы абароны здароўя педагогаў з-за пандэміі COVID-19 настаўнікі павінны кансалідавацца для вырашэння сістэмных праблем адукацыі, якія будуць падмуркам для ўкаранення, стварэння заканадаўчай базы і эфектыўнага прымянення інавацыйных методык. 

ТБШ працягвае сваю дзейнасць у межах праграмы Актыўнай ацэнкі і іншых праграм у гэтым годзе. Хутка плануецца выхад новай кнігі, прысвечанай тэме актыўнай ацэнкі, рыхтуюцца матэрыялы для новага курса АА. 
Застаемся разам!