Навошта нам геймбук па гісторыі старажытнага Рыма?

Як выкарыстаць на ўроку гісторыі  геймбукі - кніжкі, у якіх чытачу даецца пэўная свабода выбару развіцця сюжэту (у канцы кожнай часткі ён вырашае, што будзе далей, і знаходзіць патрэбную старонку)?  Настаўніку неабходна прапанаваць пэўныя сітуацыі  на аснове  падзей пэўнай гістарычнай эпохі і выбудаваць вакол іх магчымы сюжэт гульні.

Свой геймбук па гісторыі старажытнага Рыма прапануе настаўнік гісторыі  Павел Мартыноўскі (базавая школа Враціславава, г.Прага).

Крыніца: https://be.wikipedia.org/wiki/рымскі легіён

Сітуацыі:

1. Рым перамагае і на моры, і на сушы. У змаганні за найвышэйшую ўладу над Міжземным морам ягоныя легіёны разграмілі Карфаген. У наземным змаганні рымскія войскі таксама здабываюць перамогу за перамогай.

Ты мужчына. Вольны рымлянін. І вось ты нарэшце стаў дарослым і можаш уступіць у шэрагі рымскага войска. Магчы змагацца за Рым – гэта гонар для цябе.

Калі ты адправішся ваяваць, то пакінеш дома жонку з дзецьмі. Жонка будзе вымушаная пераняць клопаты па вашай гаспадарцы. Але калі ты вернешся, то будзеш героем. І напэўна прынясеш з сабой вялізную колькасць грошай і іншых трафеяў.

Калі ты выбраў вайну = пераходзь на нумар 3. Калі ты застанешся дома = пераходзь на нумар 2.

2. Хоць змагацца за краіну – гэта і гонар для цябе, але ты вырашыў застацца. Ты будзеш весці гаспадарку і забяспечваць армію. Ты задаволены? Пераходзь на 13.

3. Ты ідзеш на вайну. Вазьмі кубік і кінь яго. Калі ў цябе выпадзе 1 ці 2, то ты садзішся на карабель і плывеш на змаганне з Карфагенам. Калі ў цябе выпадзе 3 ці 4, то ты ідзеш разам з легіянерамі ў баі на Балканскім паўвостраве. Калі ў цябе выпадзе 5 ці 6, то ты ідзеш разам з легіянерамі у баі на Пірынэйскім паўвостраве. Карфаген = пераходзь на 4. Балканы = пераходзь на 5. Пірынэі = пераходзь на 6.

4. Вітаем на караблі! Баі з пунітамі бязлітасныя, але ты мужна трымаешся. Кінь кубік. Калі ў цябе выпала 3, ты памёр, і гэта канец тваёй гульні. Слава загінулым мужным байцам, якія змагаліся за вялікі і слаўны Рым! У іншым разе ты рухаешся далей – пераходзь на 7.

7. Перамога. Ах, гэтая слодыч выйгрышу. Ты атрымаў вялізную маёмасць. Ты вяртаешся дамоў, дзе прымеш удзел у трыумфальным парадзе, ідучы за камандзірам на галоўнай рымскай вуліцы!

Але да таго, як ты вернешся дамоў, цябе чакае некалькі спакус.

Спакусы: выберы, ці ты пойдзеш у гульнявы дом – пераходзь на 8, ці пойдзеш у публічны дом да прыгожых рабынь – пераходзь на 9.

8. Гульнявы дом – як кожны рымлянін, ты любіш гуляць у азартныя гульні. Ты верыш, што табе будзе шчасціць, і ставіш палову сваёй маёмасці. Гуляеш. Кінь кубік, калі ў цябе выпадзе 5, ты выйграў, калі не, ты прайграў сваю маёмасць. Выберы, ці ты будзеш гуляць ізноў (ізноў 8), ці ты адправішся са сваім атрадам у Рым – пераходзь на 10. Таксама ты можаш наведаць публічны дом – 9. Але калі ты прайграў два разы, табе трэба дамоў – 10!!!

9. Публічны дом – ты доўгі час правёў без жонкі, таму наведваешся да жанчын-рабынь, якія табе прыносяць задавальненне. Але гэта каштуе грошай, ты губляеш палову грошай, якія былі ў цябе з сабой. Кінь кубік, калі ты выкінеш 2, ты падчапіў венерычную хваробу. Ты застаешся далёка ад сваёй краіны і паміраеш. Слава загінулым мужным байцам, якія змагаліся за вялікі і слаўны Рым! Гэта канец тваёй гульні. У іншым выпадку ты можаш вырашыць, ці пойдзеш выпрабаваць сваю ўдачу ў гульнявым доме – пераходзь на 8. У іншым выпадку працягвай свой шлях у Рым – пераходзь на 10.

10. Ты вяртаешся ў Рым. Слава багам! Прачытай у пункце 11 пра тое, што тым часам адбывалася дома.

11. Ты адсутнічаў доўгі час. Твая жонка спрабавала весці гаспадарку, але не магла гэта рабіць так умела, як гэта рабіў бы ты. Хоць ёй і дапамагаў старэйшы сын, гэтага не хапала. Ураджай быў дрэнны. Сям’я ледзь-ледзь пракармілася. Каб магчы зноў пасеяць, яна павінна была пазычыць. Кінь кубік, калі ў цябе выпадзе 1, 3, 5, 6, пераходзь на 12. Калі ты выкінеш 2 ці 4, твая жонка і вашыя дзеці зніклі, казалі, што яны ці то памёрлі ад голаду, ці сыйшлі ў Рым. Пераходзь на пункт 16.

12. Жонка з тваім сынам не змаглі аплаціць пазыку. Яны думалі, што ты прывязеш вялікую колькасць грошай, але, як мы ведаем, большасць ты ўжо згубіў. У цябе так мала, што ты ледзь аплаціў запазычанасці. Няма грошай, каб зноў сеяць. Акрамя таго, збожжа з захопленых земляў таннейшае. У цябе няма грошай нават на раба. Што ты зробіш? Пойдзеш ізноў ваяваць або прадасі ўсю сваю гаспадарку, каб пракарміць сям’ю? Калі ты вырашыш ваяваць, пераходзь на 14. Калі ты праявіш адказнасць і прадаш гаспадарку, каб пракарміць сям’ю, пераходзь на 15.

13. Ты застаўся дома і вядзеш гаспадарку. На наступны год усё добра, у цябе атрымліваецца прадаць ураджай, пракарміць сям’ю, і яшчэ ў цябе застануцца грошы, каб купіць сабе раба. Толькі вось рымскія атрады перамагаюць. У занятых краінах збожжа вырошчваецца ў вялікай колькасці. Таму яно таннейшае. Сваё збожжа зрабіць таннейшым ты не можаш, бо тады ты працаваў бы ва ўбытак. У выніку ты яго не можаш прадаць. Ты вымушаны прадаць раба. А што далей? Каб пракарміць сям’ю, ты пойдзеш у армію ці прадасі гаспадарку? Калі ты вырашыш ваяваць, пераходзь на нумар 14. Калі праявіш адказнасць і прадасі гаспадарку, каб пракарміць сям’ю, працяг тваёй гісторыі – ў пункце 15.

14. Будзь вітаны, рымлянін, ты ў рымскім войску. У цябе цудоўная будучыня. Ты або загінеш за вялікі Рым, або атрымаеш нязмерныя багацці. Ідзі з намі і змагайся. Кінь кубік. Калі ў цябе выпадзе 2 ці 4, ты сапраўды загінуў. Вялікая слава пасля смерці цябе не абміне. Але гэта і канец тваёй гульні. Калі ў цябе выпадзе 1, 3, 5 ці 6, то ты ваюеш далей. Ты здабываеш вялікія перамогі. Вяртаешся і ідзеш у парадзе. Гэта трыумф! Кінь кубік. Выкінеш 1 ці 2 = пункт 16. Выкінутая 3, 4 ці 5 = пункт 18. Калі ты выкінеш 6, пераходзь да пункту 22.

15. Ты прадаў гаспадарку. Пэўны час вы жылі на атрыманыя грошы. Але запасы малеюць. Вы сыходзіце ў Рым. Жывяце на вуліцы і папрашайнічаеце. Вы рымскія грамадзяне, таму не можаце стаць рабамі. Пры гэтым у вас ёсць выбарчае права! У гэтым прыхавана крыху ўдачы. Багатыя хочуць атрымаць уладу. Яны набываюць вашыя галасы, таму вы не памраце ад голаду. Вы жывяце ў недастатку, але на волі. Віншую, гэта канец тваёй гульні.

16. Ты ідзеш па рымскім форуме (вуліцы) – і тут да цябе падбягае замурзаная жанчына з адным дзіцём. І сцвярджае, што яна твая жонка. Яна прадала ўсю маёмасць, а гэтае дзіця – твая малодшая дачка. Абедзве папрашайнічаюць у Рыме. Старэйшыя дзеці папрашайнічаюць у іншых месцах. Што ты будзш рабіць? Калі ты вырашыш ім дапамагчы і паклапаціцца пра іх, то ў цябе сапраўды моцны характар, пераходзь на 17. Калі ты яе адкінеш і сыдзеш, пераходзь на 20.

17. Пэўны час вы жылі на атрыманыя грошы. Але запасы малеюць. Вы сыходзіце ў Рым. Жывяце на вуліцы і папрашайнічаеце. Вы рымскія грамадзяне, таму не можаце стаць рабамі. Пры гэтым у вас ёсць выбарчае права! У гэтым прыхавана крыху ўдачы. Багатыя хочуць атрымаць уладу. Яны набываюць вашыя галасы, таму вы не памраце ад голаду. Вы жывяце ў недастатку, але на волі. Віншую, гэта канец тваёй гульні.

18. У цябе ёсць грошы. Ты ідзеш у гульнявы дом. Ты верыш, што табе будзе шчасціць, і ставіш палову сваёй маёмасці. Гуляеш. Кінь кубік, калі ў цябе выпадзе 5, ты выйграў, калі не, ты прайграў сваю маёмасць. Выберы, ці ты будзеш гуляць ізноў (ізноў 18), ці ты адправішся са сваім атрадам у Рым – пераходзь на 19.

19. Публічны дом – ты доўгі час правёў без жонкі, таму наведваешся да жанчын-рабынь, якія табе прыносяць задавальненне. Але гэта каштуе грошай, ты губляеш палову грошай, якія былі ў цябе з сабой. Кінь кубік, калі ты выкінеш 4, ты падчапіў венерычную хваробу. Ты паміраеш у Рыме. Слава загінулым мужным байцам, якія змагаліся за вялікі і слаўны Рым! Гэта канец тваёй гульні. Калі ты выкінеш 3, то цябе збіла і абакрала п’яная кампанія. Пераходзь на 21.

У іншым выпадку ты можаш вырашыць, ці пойдзеш выпрабаваць сваю ўдачу ў гульнявым доме – пераходзь на 18. У іншым выпадку працягвай гульню на пункце 20.

20. Ты ў Рыме. Пры табе астатак славутых трафеяў. Ты не ведаеш, дзе твая сям’я. Ты ўсё бяднееш і бяднееш, а што далей? Ты можаш ізноў пайсці ў армію – пераходзь на 14. Або ты паспрабуеш выжыць у Рыме – пункт 21.

21. Ніхто цябе не наймае. Для працы ёсць танныя рабы, якія не атрымліваюць плату. А табе трэба было б плаціць. Але табе пашчасціла! Ты рымскі грамадзянін, таму ў цябе ёсць выбарчае права! Багатыя хочуць атрымаць уладу. Яны набываюць вашыя галасы, таму вы не памраце ад голаду. Вы жывяце ў недастатку, але на волі. Віншую, гэта канец тваёй гульні.

22. Цябе сустрэла неверагодная ўдача. Ты зацікавіў багатую ўдаву. Яна брыдкая, але багатая. Ты герой, але бедны. Ідэальная пара. Вы возьмеце шлюб і паедзеце на яе буйны маёнтак на Сіцыліі. Ёй належаць вялізныя палі і вялікая колькасць рабоў. Вы вырошчваеце збожжа і за нізкі кошт яго пастаўляеце ў Рым. Нягледзячы на гэта зарабляеце. Кінь кубік. Калі выпадзе 1 ці 5, пераходзь на 23. Калі выпадзе 3 ці 6, пераходзь на 24. Калі выпадзе 2 ці 4, пераходзь на 25.

23. Сярод рабынь ты знайшоў сабе каханак. Твая жонка ўжо старая, а рабыні маладыя. Перыядычна ты кахаешся з некалькімі рабынямі. Ты падчапіў хваробу. Ты багаты, вольны, але паміраеш. Гэта канец тваёй гульні.

24. Сярод рабынь ты знайшоў сабе каханак. Твая жонка ўжо старая, а рабыні маладыя. Перыядычна ты кахаешся з некалькімі рабынямі. Жонка даведваецца пра гэта. Яна багатая і ўплывовая. Яна наймае некалькі мужчын, каб цябе забіць. Яны адвозяць цябе на мацярык. У цябе атрымалася дапаўзці да Рыма. Працяг тваёй гісторыі – у пункце 21.

25. Ты дзіця Фартуны! Ты атрымліваеш асалоду ад грошай і радасцей жыцця. Твая жонка памірае, а ты становішся ўладальнікам яе вялікага маёнтку. Ты заводзіш уплывовых сяброў. Яны прапануюць табе стаць сенатарам. Ты едзеш у Рым. Ідзеш да бедных. Арганізуеш гулянні, людзі натхняюцца і выбіраюць цябе. Ты становішся сенатарам і жэнішся з прыгожай дачкой аднаго з сенатараў. Ты пражывеш сваё жыццё шчасліва і ў дабрабыце. Віншую!!!

Што такое геймбук: https://habr.com/ru/company/skyeng/blog/445722/

clip.gif (1004×319)