Настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "The Dutch Mona Lisa" па тэме "Мастацтва". Ці з’явіцца ў вучняў жаданне прачытаць раман Tracy Chevalier “Girl with a Pearl Earring” пасля яго выкананння?
Аўтар: настаўніца англійскай мовы Нясвіжскай гімназіі Наталля Катчанка.
Назва практыкавання: The Dutch Mona Lisa
Клас, вучэбны прадмет: 10 клас англійская мова
Тэма: “Мастацтва”
Абсталяванне: Праектар для дэманстрацыі відэа
У якасці ключавога пытання настаўнік прапануе вучням адказаць на пытанне: “Do you know the painting “Mona Lisa”? Who’s the author? Do you know the painting “The Mona Lisa of the North”? Why “of the North? Who’s the author? Do you know any other variants of the name of this painting?” (“Girl with a Pearl Earring”, “The Dutch Mona Lisa”)
Do you know that this painting has inspired people to create other genres of art? In 1999 a book was written and in 2003 a film was shot.
Вучні абмяркоўваюць у парах пытанне “Чаму менавіта гэта карціна знайшла свой працяг у літаратурным творы і фільме?”
Настаўнік прапануе вучням папрацаваць з двумя творамі: карцінай Яна Вермеера https://myartpoint.com/2018/08/14/the-dutch-mona-lisa/ . Вучні звяртаюць увагу на знешнасць гераіні: яе твар і адзенне. Выказваюць меркаванне пра ўзрост, характар і сацыяльны статус.
Пасля гэтага праглядваюць трэйлер да фільма “Girl with a Pearl Earring” https://www.youtube.com/watch?v=8awflTA4QYE і параўноўваюць свае прагнозы пра ўзрост, характар і сацыяльны статус. Выказваюць меркаванні пра выбар актрысы на галоўную ролю.
У канцы ўрока настаўнік пытаецца ў вучняў, ці з’явілася ў іх жаданне прачытаць раман Tracy Chevalier “Girl with a Pearl Earring”, чаму і параўнаць ужо тры творы.
Больш практыкаванняў на https://nastaunik.eu/mediatoolkit/