Працуем з відэаролікамі на ўроках замежнай мовы. Настаўніца англійскай мовы Нясвіжская гімназіі Наталля Катчанка прапануе практыкаванне "Цуды на Каляды ў відэа".
Аўтар Наталля Катчанка
Клас, прадмет 8-11 кл., англійская мова ці выхаваўчае мерапрыемства
Тэма “Цуды на Каляды”
Працягласць: 20 хв.
Абсталяванне Праектар для дэманстрацыі відэа
На пачатку ўрока ці занятка вучні індывідуальна пішуць на паперках па 2-3 асацыяцыі з Калядамі. Потым абмяркоўваюць свае словы ў парах і дадаюць яшчэ 2-3 (каб на дваіх было не менш за 10 слоў)
Вучням дэманструецца відэаролік з паўзамі. Настаўнік робіць паўзы ў праглядзе і задае пытанні па сітуацыі ці па прагназаванні сітуацыі (выкарыстоўваецца метад “лёсавання”).
https://www.youtube.com/watch?v=AsyD3W2pWU8
- What is the girl doing?(0 – 0.09)
- What do you think she’s going to see on the moon? (0.10-0.20)
- What did she see? Describe this man? Make your predictions about his age, character. What does he do on the moon? Why is he there alone? (0.20 – 0.32)
- Why is the girl sad? (0.36)
- What do both of them do every day? (0.47)
- Why is the man looking at the Earth? What can you read in his eyes? (0.50)
- What does the girl try hard to do? (0.56-1.07)
- What is happening in the house? (1.10- 1.20)
- Why is the man happy? (1.23- 1.36)
- Make your prediction about the present. What is there inside the box?
- What can the old man see? (1.40 1.46)
- Is it a sad or a happy story? Why?
Акрамя варыянтаў з пытаннямі настаўнік можа спыняць прагляд і пытацца пра варыянты працяга.
Пасля работы з відэа настаўнік прапануе вучням параўнаць іх асацыяцыі з Калядамі на пачатку ўрока і па жаданні дадаць новыя словы. Пасля гэтага праводзіцца абмеркаванне з прывядзеннем аргументаў таго, чаму былі дабаўлены новыя словы.
Больш практыкаванняў на https://nastaunik.eu/mediatoolkit/