УВАГА! У сетках і тэлеграм-каналах з'явіліся матэрыялы, якія могуць пасеяць варожасць і абразіць настаўнікаў

УВАГА! У сетках і тэлеграм-каналах з'явіліся матэрыялы, якія могуць пасеяць варожасць у грамадстве на моўнай глебе, раз'яднаць і абразіць настаўнікаў, адцягнуць іх увагу ад сапраўды важных праблем, рэпрэсій, прымусу падпісаць прафсаюзныя звароты, нашкодзіць тым, хто вядзе барацьбу за беларускамоўнае навучанне...
 
Давайце не будзем весціся на тролінг і фэйкі. ГЭТА стандартная апытанка з расейскіх сайтаў - мадыфікаваны варыянт анкеты даследавання школьной матывацыі Н.Г. Лусканавай.
 
Ці па няведанні, ці з-за недахопу часу для фактчэкінгу, нават паважаныя СМІ робяць перадрукі гэтага яўнага тролінгу. У сетках пайшла хваля злых перапостаў, робяцца высновы, што тыповыя анкеты, па якіх завучы робяць фармальныя апытанкі па ўсіх прадметах, накіраваны на абразу і знішчэнне беларускай мовы.
 
Памятаем! Нам усім патрэбна кансалідацыя. Таму захоўваем МЕДЫЯГІГІЕНУ: ўсю інфармацыю прапускаем праз каштоўнасны фільтр, і, калі знаходзім канспіралогію, мову варожасці, пасыл, накіраваны на раз'яднанне грамадства, абуджэнне негатыўных пачуццяў да нейкай групы грамадства (у дадзеным выпадку да настаўнікаў і завучаў, якія робяць стандартны маніторынг) -- не распаўсюджваем!!! А аўтараў такіх разбуральных пастоу - у бан.
 
Просьба мадэратараў паважаных суполак, рэдактараў СМІ і проста нармальных людзей выдаляць са сваіх стужак пасты, дзе ліецца мова нянавісці і выказваюцца здагадкі, канспіралагічныя тэорыі, безпадстаўна распальваецца варожасць. Давайце не будзем спрыяць распаўсюду фэйкаў і пачуцця злосці і апатыі, перашкаджаць салідарнасці беларусаў, якая ўсім нам так патрэбна!
 
Р.S. Дзякуй настаўнікам, якія заўважылі троляў і правялі расследаванне гэтага кейсу , а таксама ўсім, хто паслухае настаўніцкую супольнасць і выдаліць гэты правакатыўны кейс са сваіх стужак.