“Я не ведаю, як так здарылася…”

Аўтар: Таццяна Іванаўна Шумель,

дзяржаўная ўстанова адукацыі “Гарадоцкі
навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа Маладзечанскага раёна”

 

 

У “Беларускім гістарычным часопісе” № 12 (2020 г.) была змешчана метадычная распрацоўка воркшопа з элементамі структураванай драмы “Я не ведаю, як так здарылася…”, якую распрацавала настаўніца гісторыі Таццяна Шумель. Гэты занятак дазваляе навучэнцам пагрузіцца ў атмасферу жыцця перыяду акупацыі нацыстамі Мінска і эмпатычна перажыць некаторыя моманты з паўсядзённага жыцця сям’і Раісы Сямашка і выратаваных імі Іды Баршчовай і Ніны Цэйтлінай.

Сцэнар драмы складзены на аснове ўспамінаў Раісы Кірылаўны Сямашка (03.06.1930 – 22.12.2020) са зборніка дакументаў, матэрыялаў і артыкулаў “Праведнікі народаў свету Беларусі: жывыя сведчанні Беларусі”, дапаможніка “Спасенная жизнь”, відэа-інтэрв’ю (праект: Дакументацыя жыццёвых гісторый “Праведнікаў свету”, запісана 26 лістапада 2014 года, інтэрв’юер: Ірына Кашталян).

Прапануем матэрыялы метадычнай распрацоўкі з фокусам на фарміраванне медыяпісьменнасці вучняў.

Медыятэксты: фотаздымкі, архіўныя дакументы, відэа-інтэрв’ю.

 

Матэрыялы  можна спампаваць тут: