Адвакат аб абароне правоў педагогаў, звальненнях і дысцыплінарных спагнаннях

Сёння многіх педагогаў хвалюе пытанне працоўных правоў, магчымасці звальнення работнікаў "па артыкуле" і парадак накладання дысцыплінарных спагнанняў. На пытанні настаўнікаў адказала Наталля Філіпчык, адвакат адвакацкага бюро "Права і парадак". Адрас сайта:  http://www.abpp.by 
 
У Наталлі Філіпчык вялікі вопыт юрыдычнага суправаджэння і судовай практыкі па працоўных спрэчках. Вы даведаецеся, якія правы ў вас ёсць пры наяўнасці прэтэнзій з боку адміністрацыі да вашай працы, які парадак звальнення і накладання дысцыплінарных спагнанняў, і як часам могуць маніпуляваць вамі і працоўным правам наймальнікі. 

 
0:30 За што могуць быць звольненыя настаўнікі, якім чынам, якія меры наймальнік абавязаны выконваць
22:15 Пытанні - адказы
 
Запіс стаў даступны для настаўнікаў дзякуючы ініцыятыве Садружнасць настаўнікаў і бацькоў Беларусі.
Калі вы яшчэ не падпісаныя на канал, падпісвайцеся! Там шмат карыснага для настаўнікаў і бацькоў. 
 
Інфаканал:   https://t.me/sovetroditelei