У школе павінна быць каштоўным ўсё: і ўрокі, і перамены, і класныя гадзіны. І калі з першымі двума ўсё зразумела, то з апошнімі крыху складаней. Праграма «Настаўнік для Беларусі» вырашыла выправіць гэтую праблему. Таму і запусціла конкурс «Самая класная класная гадзіна».
Ён для тых, каму неабыякава адукацыя і ёсць, чым падзяліцца са школамі. Да ўдзелу прымаюцца ідэі для правядзення класных гадзін у любой форме - эсэ, сцэнар, метадычная распрацоўка, відэа і іншыя. Лепшыя работы будуць прадстаўлены ў школах-партнёрах праграмы, а іх аўтары атрымаюць прызы ад спонсараў і партнёраў конкурсу.
Намінацыі, у якіх можна ўдзельнічаць:
- «Класная гадзіна ў пачатковай школе»: ідэі для вучняў 1-4 класаў. Намінацыя ад SKLAD.
- «Класная гадзіна для навучэнцаў 5-9 класаў»: ідэі для навучэнцаў 5-9 класаў. Намінацыя ад Vizor Games.
- «Класная гадзіна для старшакласнікаў»: ідэі для навучэнцаў 10-11 класаў. Намінацыя ад Інстытута Гётэ.
- «Разам з бацькамі»: ідэі сумеснага з бацькамі мерапрыемства. Намінацыя ад EPAM.
- «Лепшая класная гадзіна аб фінансах» Намінацыя ад БПС-Ашчадбанка.
- «Навыкі 21 стагоддзя» Намінацыя ад анлайн-гіпермаркета 21vek.by.
«Погляд з боку»: ідэі ад удзельнікаў, якія не працуюць у школах. Намінацыя ад фонду «Новая школа».
Паўдзельнічаць у конкурсе можна да 20 лютага ўключна. Запоўніць форму і адправіць распрацоўку трэба праз форму на сайце http://teach4.by/klassnyi-chas.
Работы ўдзельнікаў будзе ацэньваць журы конкурсу: арганізатары і прадстаўнікі кампаній-спонсараў - па актуальнасці ідэі, якасці апісання, магчымасці выкарыстання і маштабавання. Плануецца, што пазней ідэі будуць выкарыстоўваць для правядзення класных гадзін у рэгіянальных і гарадскіх школах Беларусі.
Адважвайцеся, падзяліцеся з педагогамі краіны сваім бачаннем самай “класнай” класнай гадзіны!