Чалавек і мова. Першы ўрок беларускай мовы ў 5 класе

Аўтар: Таццяна Зямлянік. Тэма: Чалавек і мова. Камунікатыўныя функцыі мовы.Гэта першы ўрок беларускай мовы ў 5 класе. Вучні ведаюць, што мова – уласцівасць чалавека, служыць для зносін. Маюць першапачатковыя навыкі вызначэння тэмы і асноўнай думкі тэксту.

Мэта настаўніка на ўрок: плануецца, што вучні:

будуць ведаць: структуру і змест падручніка, змест паняццяў “камунікатыўная функцыя мовы”, "сродкі масавай камунікацыі", "медыя", “мэта і адрасат маўлення”; розныя спосабы перадачы інфармацыі; ,

змогуць вызначыць мэту і асноўную думку тэксту, скласці дыялог па прапанаваным малюнку;

змогуць дэкадаваць інфармацыю, адлюстраваную на вокладцы падручніка і  на фотаздымку.

Беларуская мова. 5 клас. Частка 1

Ключавое пытанне

Уявіце сабе, што чалавек не ўмее гаварыць. Магчыма, калі б не было мовы, то не было б і сварак, войнаў, бо людзі не маглі б пасварыцца, пакрыўдзіць, абразіць. Гэта так ці не?

Урок цалкам глядзіце ў скарбонцы практыкаванняў медыятулкіт.