05.04.2021
"Мы, выкладчыкі і навучэнцы Глабальнай гімназіі Стакгольма, выказваем салідарнасць з навучальнымі ўстановамі, настаўнікамі і вучнямі Беларусі. Мы асуджаем гвалт з боку ўладаў супраць вас усіх, беларусы. Мы падтрымліваем ваша права на пратэст і выказванне свайго меркавання... У навучальных установах не павінны панаваць страх і прымус. Гэта прастора для вучобы, ведаў і свабоднай дыскусіі."
Таксама школьнікі і настаўнікі напісалі ліст палітзняволенай журналістцы Кацярыне Барысевіч, якая разам з дачкой раней наведвала іх гімназію.