Сайт Медыяадукатар - бібліятэка карысных матэрыялаў для настаўнікаў

Наш сайт створаны як адкрытая адукацыйная вэб-пляцоўка па беларускай медыяадукацыі. Мы яшчэ вучымся! Давайце вучыцца супольна! Наш рэсурс з'яўляецца чарнавіком будучага медыяадукацыйнага партала. Давайце раіцца, якія рубрыкі нам трэба, і ствараць адпаведны медыякантэнт разам! Запрашаем да абмеркавання рэсурсу ў нашай адкрытай суполцы на Google+ Медыяадукатар. Далучайцеся!      

          Шаноўныя калегі! Мы прапануем папрацаваць па ключавых медыяадукацыйных пытаннях і выканаць для сябе заданні на кожнай старонцы нашага рэсурса, каб лепш зразумець сваю місію! Запрашаем да супольнай працы! Плёну нам! 
 Наша аўдыторыя:
  • настаўнікі-прадметнікі і выкладчыкі ВНУ
  • псіхолагі, класныя кіраўнікі, сацыяльныя педагогі, педагогі-арганізатары
  • метадысты
  • адміністратары і кіраўнікі ўстаноў адукацыі
  • лідары арганізацый нефармальнай адукацыі
  • сябры медыяадукацыйных вэб-суполак 
  • удзельнікі інавацыйных праектаў і пляцовак
Нашы мэты:
  • акумуляцыя і сістэматызацыя матэрыялаў па медыяадукацыі (замежны і айчынны досвед)
  • інфармаванне аб праектах і ініцыятывах ў сферы фармальнай і нефармальнай медыяадукацыі
  • апрабацыя методык, прыёмаў, медыятэхнік
  • стварэнне базы метадычных матэрыялаў па медыяадукацыі ў школе

Змест сайту: