Практычны курс па прафарыентацыі старшакласнікаў

06.05.2021

Практычны курс па прафарыентацыі старшакласнікаў

 

Выдатная магчымасць для тых, хто працуе ў школе!

Калі: 22.05 – 13.06.2021
Умовы: Бясплатна - трэба падаць заяўку! Колькасць удзельнікаў - да 50 чалавек.

Дэдлайн падачы заявак:18 чэрвеня

Чакаюць усіх, хто працуе ў школе і даўно не можа знайсці час заглыбіцца ў прафарыентацыйную працу, але хоча сапраўды пачаць дапамагаць старшакласнікам адшукаць у сабе іскру і імкненне да развіцця ў некай дакладнай дзейнасці.

Трэнерам выступіць Ганна Ісаенка - практыкуючы псіхолаг, спецыяліст па прафарыентацыі з вопытам больш за 20 гадоў.

Праграма:

  • Два 4,5-гадзінных (з перапынкамі) анлайн-трэнінгі 22 і 23 мая па прафарыентацыйным кансультаванні падлеткаў.
  • 2 тыдні практыкі ў сваіх школах + анлайн. Задача правесці мінімум 4 прафкансультацыі і апісаць кейсы.
  • Падвядзенне вынікаў - апісанне сваіх кейсаў. Лепшыя будуць аформленыя ў зборнік кейсаў і метадаў па прафарыентацыі.
  • Адкрытае анлайн-мерапрыемства "Анлайн-сняданак па прафарыентацыі", на якім вы зможаце падзяліцца сваім вопытам з знешняй аўдыторыяй.
  • Віншаванні і электронныя пасведчанні на памяць для тых, хто паспяхова прайшлоў курс!

Падчас курсу могуць быць запланаваны 1-2 дадатковыя карысныя падзеі па тэме прафарыентацыі.

Мэта праекта: узмацніць прафарыентацыйную работу ў школах праз практычнае навучанне тых, хто зацікаўлены навучыцца праводзіць эфектыўную прафарыентацыю ў сваёй школе.

Дадзены курс унікальны, і вялікая рэдкасць. Калі Вам гэта ўсё адгукаецца, то не адкладайце!

Запаўняйце заяўку да 18 траўня https://bit.ly/3ePIafJ
Падрабязнасці на сайце: http://profkurs.tilda.ws/

 

Кантакт для сувязі

Валерыя Амялюсік

teenjob.by@gmail.com

+375 44 5184726