Як бы выглядаў Кодэкс аб адукацыі, калі б яго пісалі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу?

21.05.2021
7 красавіка Палата прадстаўнікоў зацвердзіла ў першым чытанні новую рэдакцыю Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі. Старая рэдакцыя Кодэкса аб адукацыі дзейнічае з 2011 года. З тых часоў у яго ўносіліся некаторыя касметычныя змены, і была відавочная неабходнасць удасканалення заканадаўства аб адукацыі. Раздзелы новай рэдакцыі Кодэкса, якія адносяцца да агульнай сярэдняй адукацыі, ужо выклікалі крытыку з боку настаўнікаў і бацькоў. У прыватнасці, нараканні тычыліся абмежавання правоў бацькоў у вызначэнні адукацыі дзяцей і дыскрымінацыі прыватнай адукацыі.
 
У сувязі з гэтым 13 траўня адбылася сустрэча настаўнікаў, бацькоў і ўсіх зацікаўленых, удзельнікі якой паспрабавалі знайсці адказ на няпростае пытанне: «Як бы выглядаў Кодэкс аб адукацыі, калі б яго пісалі ўсе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу?»
 
Прапануем рэзюмэ дыскусіі ў выглядзе картак, якія зрабілі ўдзельнікі гэтай дыскусіі і запрашаем да далейшага абмеркавання.