Запрашэнне на анлайн-дыскусію "Чаму і навошта вучыць?"

Адукацыйны працэс - працэс са мноствам удзельнікаў. Акрамя дзіцяці ключавой фігурай з'яўляецца і настаўнік. Менавіта настаўнік ўплывае на якасць адукацыі і на тое, з якім настроем дзіця ідзе ў школу. Настаўнікі, сёння мы звяртаемся да вашага досведу, да вашых ідэяў і вашых жаданняў!
На дыскусіі паразважаем пра ацэнку сістэмы адукацыі самімі настаўнікамі, колькі часу ў дзень павінен працаваць настаўнік, хто больш за ўсё ўплывае на працэс навучання, якія метады працы настаўнікі хочуць выкарыстоўваць і чаго для гэтага не хапае? ...
 
Калі вам ёсць што сказаць ці вам цікава пачуць шчырае меркаванне настаўнікаў, далучайцеся да нашай дыскусіі. Рэгістрацыя па спасылцы: https://forms.gle/FeTC9RKkkwdvA2eU8