Лічбы і даты, якія павінен ведаць кожны абітурыент

21.07.2021

У Беларусі працягваецца ўступная кампанія - 2021. Сёння ВНУ пачынаюць прымаць дакументы ад абітурыентаў. З якімі мінімальнымі баламі можна паступаць, калі уступныя экзамены і залічэнне на бюджэт - гэтыя і іншыя пытанні.

Да якога тэрміну ВНУ прымаюць дакументы?

Дакументы ад тых, хто плануе паступаць на бюджэт, універсітэты прымаюць з 20 па 26 лiпеня . Але для хтых, хто збіраецца ісці ў ВНУ сельскагаспадарчага профілю, ёсць выключэнні. Тут тэрмін прыёму дакументаў для вочнікаў - з 20 па 28 ліпеня. Гэта тычыцца, як платнікаў, так і бюджэтнікаў. У тых, хто плануе паступаць сюды ж, але на завочку, часу больш - з 15 лістапада па 5 снежня.

А калі хочаш вучыцца платна?

Тады часу крыху больш. Дакументы будуць прымаць па такім графіку:

  • з 20 ліпеня па 5 жніўня  - у Акадэміі МУС, Магілёўскім інстытуце МУС, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС;
  • з 20 ліпеня па 10 жніўня - для тых, хто збіраецца вучыцца на дзённым на сельскагаспадарчыя спецыяльнасці. З 15 лістапада па 5 снежня - для тых, хто хоча паступаць сюды ж, але на завочку.
  • 20 ліпеня па 9 жніўня  - ва ўсіх астатніх ВНУ.

А вось для абітурыентаў, якія скончылі профільныя педагагічныя аграрнай класы і збіраюцца адпаведныя спецыяльнасці, акно менш: з 20 па 22 ліпеня.

З якімі мінімальнымі баламі можна паступаць?

Мінімум па рускай і беларускай - ад 10 балаў, для будучых філолагаў - ад 25 балаў. Па матэматыцы, фізіцы, хіміі і біялогіі - ад 20, але, калі гэта другі профільны іспыт, то ад 10. Па гісторыі, грамадазнаўстве, геаграфіі, замежных мовах - ад 25 балаў. Зноў жа, калі гэта другі профільны, то - ад 15.

А калі ёсць уступныя экзамены, то калі яны?

З 27 ліпеня па 4 жніўня. Выключэнні - Універсітэт грамадзянскай абароны МНС, Ваенная акадэмія і ваенныя факультэты. Там экзамены прызначаныя на 27-29 ліпеня .
І зноў ёсць нюансы для абітурыентаў, якія збіраюцца на сельгасспецыяльнасці. Для вочнікаў выпрабаванні пройдуць з 29 ліпеня па 4 жніўня , для завочнікаў - з 6 па 15 снежня .

Калі залічэнне на бюджэт?

У большасці ўніверсітэтаў залічэнне на бюджэт адбудзецца да 5 жніўня . Хоць у некаторых ВНУ тэрміны іншыя.
У Ваеннай акадэміі, Інстытуце памежнай службы, Універсітэце грамадзянскай абароны МНС і на ваенных факультэтах залічэнне пройдзе да 31 ліпеня .
У Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў - па 6 жніўня.
Для завочнікаў, якія збіраюцца атрымліваць адукацыю ў ВНУ сельгаспрофілю, - па 20 снежня.

А на платнае?

Па 11 жніўня. Выключэнне - завочку ва ўніверсітэтах сельгаспрофілю. Тут усё вызначыцца да 20 снежня.