З Днём настаўніка, дарагія калегі!

03.10.2021

Сёння Настаўнік.інфо віншуе ўсіх калег словамі нашага пастаяннага аўтара Міхася Кудзейкі
Калі "Настаўнік" – гучыць горда...

Я хачу прысвяціць гэта свята тым, хто ў складаных умовах жыцця і педагагічнай дзейнасці даказаў сапраўднасць звацца НАСТАЎНІКАМ...
НАСТАЎНІКАМ, які з’яўляецца прыкладам сумленнасці, мужнасці, шчырасці і адкрытасці.
НАСТАЎНІКАМ, які не сышоў са сцежкі педагагічнай маралі і для якога педагагічная адказнасць на ўзроўні чалавечай годнасці.
НАСТАЎНІКАМ, які ў кожным бачыць асобу і ўзрошчвае яе.
НАСТАЎНІКАМ, далягляд якога скіраваны ў будучае на выхавнне дабрыні, справядлівасці і адказнасці перад сабой і… ўсім светам.
НАСТАЎНІКАМ, педагагічная дзейнасць якога акрыляе, напаўняе сэнсам жыцце і вядзе да станоўчых пераменаў і перамог.
НАСТАЎНІКАМ, які не можа дазволіць сабе і іншым здрадзіць у дасягненні сваіх ідэалаў, мэтаў; падвесці тых хто побач і разам.
НАСТАЎНІКАМ, які прафесійнае ставіць вышэй асабістага.
НАСТАЎНІКАМ, імя якога гучыць ГОРДА, ЗНАЧНА, З УДЗЯЧНАСЦЮ І ПАВАГАЙ з вуснаў былых і цяперашніх вучняў, калег і бацькоў!
Паважаныя НАСТАЎНІКІ, дазвольце Вам сказаць словы ўдзячнасці за Вашу працу, за Ваш свет, за Вашу надзейнасць і мужнасць!
Для мяне Вы не проста НАСТАЎНІКІ,
Вы - НАСТАЎНІКІ СВЯТЛА!
Дзякуй ВАМ!!!