Усім у дзяцінстве расказвалі пра базавыя правілы гігіены - мыць рукі, не ёсці брудную садавіну, чысціць зубы два разы на дзень. Але сёння інфармацыя можа мець не меншую пагрозу. Гэты ролік зрабілі бацькі для бацькоў, у ім некалькі простых пунктаў, якія кожны павінен трымаць у галаве і дзяліцца імі з тым, хто знаходзіцца ў групе рызыкі: найперш з дзецьмі і пажылымі асобамі.
Шаноўныя бацькі! Адукацыя дзяцей - гэта ваш клопат, а не дзяржавы. Медыяпісьменнасць вашых дзетак - гэта ваша адказнасць, а не абавязак настаўнікаў.
1. Вучыце дзіця адрозніваць фэйк ад праўдзівай інфармацыі.
2. Вучыце дзіця правяраць аўтара інфармацыі.
3. Ні навіны, ні падручнікі не павінны ні да чаго заклікаць.
4. Любая інфармацыя павінна быць нейтральнай.
5. Некалькі крыніц - лепшая стратэгія.
6. Прышчапляйце дзіцяці звычку дзяліцца з вамі.