Бацькі б'юць трывогу: дзеці кураць вейпы. Аддзел адукацыі: «Праводзіцца прафілактычная работа»

«Дзеці, пачынаючы з 5-га класа, сталі курыць электронныя цыгарэты. Калі б гэта тычылася толькі адной школы, магчыма, я б і не ўздымала гэтае пытанне. Але гэта адбываецца ва ўсіх школах. Настаўнікі аб гэтай праблеме выдатна ведаюць і ўсё што яны робяць - гэта праводзяць гутаркі з дзецьмі. Хаця цудоўна ведаюць тых дзяцей, якія гэта прадаюць. Продажам займаюцца дзеці 13 гадоў і старэйшыя. А многія бацькі тых дзяцей, якія набылі электронныя цыгарэты, нават паняцця не маюць, як яны выглядаюць. А на званок аднаму класнаму кіраўніку быў атрыманы адказ: "Школа гэтым пытаннем займацца не будзе". А бацькі баяцца звяртацца ў міліцыю, бо баяцца непажаданых наступстваў для сваіх дзяцей».

Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях прадугледжвае штраф да 20 базавых за продаж электронных сістэм курэння непаўналетнім (частка 4 артыкула 13/11), за курэнне(у тым ліку вейпаў) у забароненых месцах - штраф да чатырох базавых. Аднак за гэта могуць пакараць бацькоў ці тых, хто іх замяняе - артыкул 10.3. (Невыкананне абавязкаў па выхаванні дзяцей) КаАП прадугледжвае штраф да дзесяці базавых велічыняў. У міліцыі дадалі, што сёлета адміністрацыі школ двойчы паведамлялі ў Маскоўскі РАУС аб тым, што на тэрыторыі школы вучні паляць электронныя цыгарэты. Праводзіліся праверкі. У першым выпадку прыцягнулі да адказнасці бацькоў двух школьнікаў, якім не споўнілася 16 гадоў. У другім выпадку праверка на момант адказу яшчэ не скончылася і працэсуальнае рашэнне яшчэ не было не прынятае.

Артыкул цалкам "Брэсцкая газета"