Ганна Севярынец
19.11.2021
А ў мяне заўтра вучаніца ідзе на раённую алімпіяду па беларускай мове:) Упершыню ў маім настаўніцкім жыцці не на рускую, а на беларускую:) Шчэ год таму яны ў мяне Купалу ад Коласа не адрознівалі, а сёння ўжо падчас падрыхтоўкі аднаго толькі Андрэя Рымшу давялося дадаткова пагугліць:) Ідзем не па перамогу, а проста — паспрабаваць, як гэта яно:) І для яе, і для мяне:) Хвалююся, быццам сама іду:)