Дзённік настаўніцы. 31 студзеня - 1 лютага

Ганна Севярынец
01.02.2022

Ну што, стужка.... Чаго ў жыцці я яшчэ не рабіла дык гэта не чытала рэп:) Але для кожнага "не рабіла" надыходзіць сваё "зраблю"))

Доўга мы тут рыхтавалі, пісалі, запісвалі, малявалі, карацей, пакутвалі і стараліся, і вось:)) У калабарацыі з @Atesta і Stefan  Daneyko пад кіраўніцтвам Ales Plotka мы запісалі рэп пад эпічнай назвай "Беларусіца" А вельмі таленавітая мастачка mus4getes намалявала мульцік:) Заўтра а 9й гадзіне раніцы прэм'ера песні і відэа на ютубе, то заходзьце стаўце званочак, каб не прапусціць:))

Поўнае апісанне праекта будзе заўтра перад самай прэм'ерай пад ролікам:) Далучайцеся:)

Спасылкі на прэм'еру і стрымінгі ў каментарах:)

 

...

 

Ну што ж, кліп "Беларусіца" ужо на ютубе, і ў ім ёсць безліч адсылак да беларускіх кніжак і адна граматычная памылка:)) Па настаўніцкай звычцы зробім выгляд, што яна там спецыяльна каб вы заўважылі, выправілі і ніколі так не рабілі:))

Крыху пазней я выкладу спіс усіх твораў, якія згадваюцца ў кліпе, а пакуль што пішыце, хто што пабачыў:))

Спасылка ў каментары:)

 

...

Ну, і каб вам лягчэй глядзелася відэа "Беларусіцы", а таксама слухаўся тэкст - спіс спасылак на беларускія кніжкі, якія згадваюцца ў тэксце і мульціку:)

Даю россыпам, не па парадку.

  • Марціновіч "Мова"
  • Мартысевіч "Сарматыя" (сокал на маім плячы)
  • Бахарэвіч "Белая муха забойца мужчын"
  • Вежнавец "Па што ідзеш, воўча" (ваўка знайсці цяжэй за ўсё)
  • Купала - "Курган", А хто там ідзе, Раскіданае гняздо", "Явар і каліна", лесвіца гатэля "Масква"
  • Колас "І елка ў пары з хваіною" з Новай зямлі:)) Сымон-музыка
  • Багдановіч "Зорка Вянера", "Паміж пяскоў", "Слуцкія ткачыхі", "Я хацеў бы сустрэцца", Вянок
  • Канстанцыя Буйло (вокладка Драздовіча)
  • Скарына (Сонца маладзіковае)
  • Быкаў "Знак бяды"
  • Балота (ну тут шмат)
  • Шамякін "Сэрца на далоні"
  • Багушэвіч "Дудка беларуская"
  • Цётка "Скрыпка беларуская"
  • Гарэцкі "Дзве душы"
  • Зарэцкі "Голы звер"
  • Броўка "Чабор"
  • Дубоўка "О Беларусь мая шыпшына"
  • Караткевіч "Чорны замак Альшанскі", "Хрыстос прызямліўся", "Каласы" і "Дзікае паляванне"
  • Баршчэўскі "Шляхціц Завальня" (свечка)
  • Дудар "Звініць прасторамі туга" (сіні бор)
  • Крапіва (сам па сабе)

Ну і асобна гляньце на час на гадзінніку ў апошнім кадры:)

Была яшчэ думка намаляваць "Смаленне вепрука", але з-за брутальнасці кадра прапанова была адрынута:))