Ганна Севярынец
17.03.2022
На ўзбочыне цяперашніх падзей бываюць драбязныя, калісьці важныя, а цяпер проста смешнаватыя назіранні. Дзеці пісалі кантрольнае сачыненне, сярод тэм па творчасці паэтаў і празаікаў дваццатых дала ім адну важную для сябе: "Што б вы параілі папулярызатарам беларускай літаратуры". Дзіўна, але тэма выклікала цікавасць, дзеці з імпэтам пачалі прапаноўваць розныя стратэгіі папулярызацыі. Адно з сачыненняў было надзвычай крытычным, і ў першым жа абзацы было напісана: "Наўрадці мае аднакласнікі назавуць хаця б адно імя сучаснага беларускага пісьменніка".
І я падумала, што некаторыя беларусы сканструяваны такім дзіўным чынам, што сучасны беларускі пісьменнік можа тырчаць у іх перад вачыма восем гадзін у тыдзень, пісаць ім уласнымі рукамі тэксты дыктовак і пераказаў, даваць тэмы для сачыненняў і вадзіць па музеях, а яны яго ўсё адно не заўважаць)
Я, дарэчы, сама такой калісьці была.