У складаны час важна падтрымліваць адзін аднаго эмацыйна і інтэлектуальна. Час чытаць!
Чытанка: Книжный клуб для учителей из Беларуси
Запускаецца Кніжны клуб для настаўнікаў. Будзем сустракацца раз на 2-3 тыдні ў цёплай атмасферы і абмяркоўваць тэксты пра педагогіку. Розныя тэксты: і метадычныя, і філасофскія, і мастацкія. Мовы клуба - руская і беларуская.
Што чытаем і як зарэгістравацца тут: https://adukavanka.org/chytanka?fbclid=IwAR0DnpSzoimXfTILV6jXb_5_rA7bmdvyz70mra7D_C6f--NPdk-ClNY2-94
Чытаем разам! Рэкамендацыі Лізы Ветравай з "Годна"
Каб не з'ехаць з глузду і захаваць чысты розум. У віры трывожных падзей прапануем вам чытаць паменьш навін, а пабольш — беларускіх кніг. Беларуская літаратура жыве не толькі Караткевічам, Быкавым, Купалам і Коласам. У нас багата сучасных аўтараў, якія вартыя ўвагі. Глядзіце відэа і складайце свой спіс беларускай літаратуры.