"Ведай і барані свае правы!" — відэаролікі пра Правы Чалавека ў 10 серыях

"Ведай і барані свае правы!" — сціслая, лёгкая і папулярная інфармацыя па гісторыі, тэорыі, асноўных механізмах Правоў Чалавека ў 10 серыях (працягласць відэаролікаў — 5-7 хвілін)

Паглядзеўшы вэб-серыял, гледачы даведаюцца:

— адкуль узяліся правы чалавека

— аб чым і навошта правы чалавека

— як працуюць правы чалавека і інш.

Праект "Ведай і барані свае правы!" мае на мэце павышэнне інфармаванасці і разумення сутнасці правоў чалавека, каб людзі маглі ўсвядоміць, калі і чаму правы чалавека парушаюцца; развіццё навыкаў і ўменняў, якія неабходны для абароны правоў чалавека; выхаванне павагі да правоў чалавека так, каб людзі наўмысна не парушалі правы іншых.

Відэаролікі праекта «Ведай і барані свае правы» будуць карыснымі:

  • настаўнікам грамадазнаўства і выкладчыкам сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ў рабоце з тэмамі “Чалавек. Дзяржава.Грамадства”, “Палітычная сфера грамадства”, “Прававая сістэма” і інш.

  • вучням і студэнтам для самастойнай работы, у падрыхтоўцы да алімпіяд, навукова-практычных канферэнцый па названай тэматыцы.