Глядзім фільмы пра школу і педагогіку і абмяркоўваем іх у цёплай атмасферы

Кінаклуб для настаўнікаў з Беларусі запрашае Фільмы розных краін і эпох, розныя тэмы і праблемы. Глядзім  і абмяркоўваем розныя карціны, каб было цікава і настаўнікам, і вучням. 

Чаму варта ўдзельнічаць?

  • Цікавая кампанія. Большасць удзельнікаў сустрэч  – настаўнікі, таму гучыць шмат розных ідэй – і педагагічных, і жыццёвых. Шмат розных меркаванняў, але паважлівае стаўленне да ўсіх
  • Фільмы пра школу і адукацыю. Выбіраем розныя карціны, каб было цікава і настаўнікам, і вучням (калі захочацца паглядзець потым разам). Фільмы розных краін і эпох, розныя тэмы і праблемы.
  • Цёплая атмасфера. Сустракаемся анлайн па вечарах праз Zoom. Сустрэча доўжыцца 1 – 1,5 гадзін. Удзел бясплатны. П'ём гарбату і размаўляем пра фільмы, заадно падтрымліваем адзін аднаго.

Як трапіць на сустрэчу, што і калі глядзім, правілы клуба  і графік праглядаў –  усе адказы на сайце праекта https://adukavanka.org/cinema?fbclid=IwAR3nrz6lZu1oHqo6u-t50iZNfukj5cfP8w1gp1KLO0uAqd8yWWlrG77C6t8