Конкурс грантаў на правядзенне даследаванняў у сферы сацыяльна-гуманітарных навук, права, эканомікі, медыядаследаванняў, мастацтва і т.п.
Тэматычны фокус даследаванняў — Беларусь у кантэксце палітычных рэпрэсій і вайны ва Украіне.
Канчатковым вынікам даследавання павінна стаць справаздача або артыкул, прызначаны для публікацыі ў навуковым выданні, аб'ёмам не менш за 0,7 аўтарскага ліста.
Заяўкі прымаюцца ад даследчай групы «ментар/ментарка — студэнт/студэнтка ці аспірант/аспірантка». Такі фармат прадугледжвае папярэдні пошук навуковых партнёраў і партнёрак і распрацоўку канцэпцыі даследавання.
Дэдлайн падачы заявак — 1 чэрвеня 2022 года. Падрабязная інфармацыя і форма заяўкі даступныя па спасылцы