Новая міжнародная платформа навучання па пытаннях здароўя і дабрабыту дзяцей і падлеткаў EduHub.
Анлайн-курсы, размешчаныя на платформе, дазволяць паглыбіць веды і развіць трэнерскія навыкі па трох ключавых тэмах:
- Прафілактыка гвалту, цкавання і кібербулінгу ў школах
- Комплексная сэксуальная адукацыя
- Узаемаразуменне бацькоў і дзяцей-падлеткаў
Анлайн-курсы будуць карысныя супрацоўнікам адукацыйных устаноў, якія зацікаўлены ў стварэнні і падтрыманні бяспечнага і камфортнага школьнага асяроддзя; педагогам; псіхолагам; работнікам маладзёжных арганізацый; спецыялістам, якія праводзяць навучанне па пытаннях здароўя і дабрабыту, а таксама бацькам і спецыялістам па развіццю адносін паміж дзецьмі і бацькамі...
Навучанне на платформе - бясплатнае. Для праходжання навучання на прасунутых курсах неабходна папярэдняя рэгістрацыя. Усе, хто паспяхова завяршыў навучанне, атрымліваюць сертыфікат.
Больш падрабязна пра платформу і курсы на сайце: https://iite.unesco.org/ru/announcements/eduhub-online-learning-platform/