Навошта настаўніку гісторыі акаўнт у ФБ?

Лета для настаўнікаў не толькі час адпачынку, але і магчымасць спакойна і метадычна пазнаёміцца з напрацоўкамі калег у адкрытым доступе ў сацыяльных сетках. Сёння раскажам пра фб-дзённікі настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Сачыце за допісамі! Вельмі цікава назіраць як рэалізуюцца ідэі! Вучымся разам!

Галіна Свентухоўская (Брэст) https://www.facebook.com/Galina.Sventukhovska
Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець, калі ў нашай школцы квэст ідзець! Пара момантаў і водгукі ....


Ірына Любецкая (Баранавічы) https://www.facebook.com/profile.php?id=100056691214583
Мне зараз у прышкольным лагеры прыйшлося працаваць з самымi малодшымi ( настаўнiкi старэйшых класаў не заўсёды любяць з такiмi малымi працаваць). Але трэба шукаць "ключыкi" да iх). Я раз на год успамiнаю сваю любiмую гульню з дзяцiнства з мячом "Халi-хало" (заўсёды выручае). А у гэтым годзе яшчэ i настолкi ад#Наталля Галко, #скарбонкагульняў дапамаглі. Спадабалася дзецям экскурсiя i ў школьны музей "Беларуская хатка " (шчыра дзякуем яе кiраўнiку Шавель Н. М., СШ №4 г. Баранавiчы). Адпачываем-мову вывучаем!



Вольга Краўчанка (Рагачоў) https://www.facebook.com/profile.php?id=100004450624706

До свидания... не прощай экзамен в 11 классе по истории Беларуси.
Наша новая встреча состоится в 2023 году в 9-м классах уже в обновлённой версии моего сайта.
Это ответ для тех, кто спрашивал и волновался, будет ли новая версия. Да, будет....работа уже начата.
Новая версия сайта будет содержать разные приятности и надеюсь найдёт тоже своих почитателей.

Таццяна Шумель (Маладзечна) https://www.facebook.com/tanya.shumel
Дыдактычны патэнцыял коміксу істотна недаацэньваецца і амаль ніяк не выкарыстоўваецца ў сферы адукацыі. Выкарыстанне коміксаў на ўроках гісторыі і грамадазнаўства па-ранейшаму застаецца праблемай актуальнай і дыскусійнай. У чым праблема? Педагогаў насцярожвае сцісласць выкладу, якую яны ўвязваюць са спрашчэннем, прымітыўнасцю тэксту, пазбаўленнем яго ўнутраных сэнсаў. Коратка – не значыць няякасна, комікс коміксу розніца.
Безумоўна, гэта толькі адзін з інструментаў, які можа і павінен прымяняцца настаўнікам з улікам тэматыкі ўрока, узроставых, псіхалагічных і іншых асаблівасцяў навучэнцаў. Але, з вопыту сваёй работы магу сказаць, ён валодае велізарным дыдактычным патэнцыялам, які, на жаль, на сённяшні дзень практычна не выкарыстоўваецца ў навучальным працэсе.
Прывяду сістэму прыёмаў, метадаў і спосабаў работы з коміксамі са свайго вопыту работы:
1) вывучэнне і аналіз міфаў, легенд, крылатых выразаў; 2) вывучэнне гістарычных паняццяў, тэрмінаў; 3) вывучэнне біяграфій гістарычных дзеячаў, мастакоў, пісьменнікаў, навукоўцаў і інш.; 4) складанне і агучванне інтэрв’ю; 5) вывучэнне гістарычных дакументаў; 6) устанаўленне правільнага ходу гістарычных падзей; 7) састаўленне комікс-канспекта; апераджальнае заданне; 9) складанне тэкстаў да коміксаў; 10) супастаўляльны аналіз комікса і гістарычнай крыніцы (дакумента, успамінаў, фатаграфій, відэафрагмента і г. д.); 11) запаўненне пропускаў у коміксе; 12) віртуальная экскурсія/выстава; 13) правядзенне ролевых гульняў; 14) дапаўненне комікса новымі выказваннямі; 15) тэатралізацыя комікса; 16) стылізацыя; 17) састаўленне комікса з гэтымі ж героямі, але ў іншай сітуацыі; 18) слоўнік у фармаце комікса; 19) дамалёўванне кадраў да ўжо наяўных рэплік; і г. д.
Урок у фармаце коміксу мае шмат пераваг, але не варта звяртацца да такога фармату ўрока штодня, інакш губляецца ўнікальнасць гэтага падыходу, дзеці прывыкаюць і ім ужо становіцца не так цікава. Неабходна ўлічваць узрост вучняў, склад класа, узровень дасведчанасці і навучанасці дзяцей, тэматыку і тып урокаў.
Выкарыстоўваючы коміксы ў працэсе правядзення ўрока, настаўнік паказвае, што ён знаходзіцца на адной хвалі з вучнем. Гэта спосаб праілюстраваць, што выкладчык і яго ўрок ідуць у нагу з часам, а гэта менавіта тое, што трэба вучню ў сучасным свеце.


Віктар Жук (Маладзечна) https://www.facebook.com/stanley.johnson.1656

Грамадазнаўства, практыкум. Яшчэ ў мінулай чвэрці вучні 11 класа выканалі практыкаванне з падручніка, дзе было неабходна прадставіць погляды філосафаў - прыхільнікаў розных падыходаў да развіцця грамадства ў выглядзе дыскусіі ў сацыяльных сетках. Практыкаванне спадабалася абодвум бакам адукацыйнага працэсу) Такое superresheba не выдасць - тут патрэбны крэатыў.