Як зрабіць моўны летнік вясёлым і цікавым? Парады і падарункі ад настаўнікаў англійскай мовы. Іна Плешавеня, Таццяна Раманенкава, Ганна Лысенак і Таццяна Пархімовіч дзеляцца інструкцыямі.
З камандай сябровак - настаўніц праводзілі летні моўны англійскі лагер па асабіста створанай праграме, хочам падзяліцца хайлайтамі і з іншымі калегамі!
Прывітанне ад падарожнікаў у часе! Дзелімся двума яскравымі са шматлікіх не менш яскравых момантаў нашага лагера "Вандроўнікі ў часе", якія найбольш спадабаліся нашым кэмперам (насамрэч... ім спадабаліся ўсе нашы мерапрыемствы ў лагеры)). Гэта "Прыгоды палеантолагаў на свежым паветры" і "Будаўніцтва пірамід"
Прыгоды палеантолагаў на свежым паветры
У каманды палеантолагаў была карта. На карце быў крыжык - метка. Гэта было месца, дзе яны павінны былі знайсці нешта важнае для выканання місіі, якую яны мелі. Але аб'екты не проста схавалі, іх закапалі і «палеантолагі» павінны былі раскапаць (адзін з аб'ектаў — літара англійскага алфавіта, скрадзеная касмічнымі піратамі).
Тут відэа як кэмперы апантана шукалі артэфакты(гэта было доўга, бо нашы валантэры забыліся месца, дзе іх схавалі. Карацей, перакапалі ўсю яму для скачкоў у даўжыню
Будаўніцтва пірамід
Цяпер нашы дзеці ведаюць, як цяжка старажытным егіпцянам было будаваць такія масіўныя канструкцыі і, вядома ж, навучыліся працаваць у камандзе! Глядзіце тут!
ПАДАРУНАК!!! для ўсіх важатых ад каманды TT(Time Travellers) лагера - інструкцыя, як зрабіць "бірульку - прыстасаванне" для актыўнасцей па тымбілдынгу!
#timetravellerscampby