16.09.2022
Цяпер у прафесійнай сферы ўжо не патрабуецца толькі высокая кваліфікацыя, трэба быць праактыўным і валодаць разнастайнымі "мяккімі навыкамі" (soft skills). У рашэнні гэтай нялёгкай задачы на дапамогу і адукатарам таксама прыходзяць тэхналогіі.
EdTech-рашэнні змяняюць традыцыйныя ўяўленні аб адукацыі на нашых вачах. Тэхналагічныя рашэнні робяць навучанне лягчэйшым і цікавейшым. А ці ёсць EdTech у Беларусі? Адказы на гэта пытанне – у размовах з прадпрымальнікамі, заснавальнікамі адукацыйных бізнэсаў, адукатарамі, інвестарамі на ю-туб канале EdTech Belarus.
Глядзіце размову з co-founder Qolio.io Андрэем Карпенкам пра бізнэс-адукацыю, сучасныя запыты рынку працы і тое, чаго не хапае стартапам.