23 верасня 2022 года Нацыянальны інстытут адукацыі запрашае прыняць удзел у круглым стале «Актуальныя пытанні навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі», які праводзіцца ў межах Тыдня роднай мовы «Як ты дорага мне, мая родная мова!».
Мерапрыемства адбудзецца ў анлайн-фармаце. Для ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца настаўнікі, навукоўцы, выкладчыкі, дактаранты, аспіранты, студэнты.
Праграма круглага стала:
Пачатак работы: 10.30
Падключыцца можна па спасылцы:
https://us02web.zoom.us/j/81346171429?pwd=Z004WEY5QXlWcVprdDIySGFWcTRlUT09. Ідэнтыфікатар: 813 4617 1429; код доступу: 654321
10.30–10.40 Прывітальнае слова
Вольга Уладзіміраўна Зелянко, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце, доктар педагагічных навук, дацэнт
10.40–11.10 Новыя тэндэнцыі ў навучанні беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
Ганна Міхайлаўна Валочка, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі, доктар педагагічных навук, прафесар
11.10–11.40 Асэнсаванае чытанне – аснова чытацкай адукаванасці вучняў
Вячаслаў Іванавіч Караткевіч, начальнік упраўлення маніторынгу якасці адукацыі, старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі
11.40–12.30 Сесія пытанняў і адказаў. Падвядзенне вынікаў