Наталля Рэберт, настаўніца гісторыі Зеленочскай базавай школы Калінкавіцкага раёна, даслала метадычную распрацоўку ўрока для 7 класа па тэме "Літаратура і мастацтва Беларусі другой паловы ХVII – першай паловы ХVIII ст."
На ўроку выкарыстоўваюцца гексы (соты, шасцівугольнікі) – добры метад, каб навучыць дзяцей усталёўваць лагічныя сувязі паміж паняццямі, тэрмінамі, з'явамі, каб набытыя на ўроку веды складаліся ў сістэму. Шасцівугольнікі злучаюцца з іншымі гранямі дзякуючы вызначаным лагічным сувязям.
Распрацоўку ўрока на рускай мове можна спампаваць тут.