План-канспект урока па матэматыцы падрыхтавала: настаўніца матэматыкі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Алена Мікалаеўна Чак, гімназія імя Я. Купалы, г. Мазыр
Тэма: Трыганаметрычныя ўраўненні.
Мэта ўрока: Замацаваць рашэнне трыганаметрычных ураўненняў, рашэнне асобных выпадкаў (шэсць прасцейшых трыганаметрычных ураўненняў). Праверка ведаў, уменняў, навыкаў праз выкананне пры самастойнай працы.
Задачы ўрока:
Адукацыйная: стварыць умовы для замацавання ведаў і навыкаў рашэнняў ураўненняў; разглядзяць спосабы рашэння складаных ураўненняў;
Развіццёвая: спрыяць развіццю аналітычнага мыслення, памяці, умення ўжываць матэматычныя тэрміны;
Выхаваўчая: спрыяць фарміраванню самастойнасці пры рашэнні задач, уважлівасці, арганізаванасці.
План урока:
1. Арганізацыйны момант.
2. Паўтарэнне тэарэтычнага матэрыялу і рашэнне простых трыганаметрычных ураўненняў праз выкананне заданняў з інтэрактыўнага трэнажора.
3. Фізкультхвілінка.
4. Самастойная работа Выкананне анлайн-тэста на адукацыйнай платформе Фоксфорд.
5. Рашэнне трыганаметрычных ураўненняў рознымі метадамі.
6. Дамашняе заданне.
7. Падвядзенне вынікаў.