Было аднойчы, што я насварылася на вучаніцу, ажно падвысіўшы голас: яна паблытала і не магла разблытаць Полацк з Пінскам, не памятала, дзе знаходзяцца гэтыя гарады, а калі я жартам спыталася, ці не ведае яна, у якім баку мапы знаходзіцца Парыж, прастадушна сказала, што, канешне ж, ведае. Ну, і атрымала ад мяне пад хвост.
Дзеці над маёй геаграфічнай патрабавальнасцю пасмейваюцца. Днямі адна дзяўчынка спыталася спачатку, што за месца такое Карэлічы, а потым абазвала Стоўбцы вёскай. Гэта, кажу я міралюбіва, горад, а не вёска.
А з задняй парты ўжо парадыйна ўздымаюць рукі ўгару і каментуюць:
– Не, ну ладна Карэлічы... Але як можна было так лажануцца са Стоўбцамі!
…
У Іллюхі ў школе – конкурс патрыятычнай песні. У чаце класа напісана ўсім вывучыць "Кацюшу". Пакуль я думала, якімі словамі мне на гэта адрэагаваць, Іллі сказалі: "Ты можаш не ўдзельнічаць".
Р – рэпутацыя:)