Запрашаем фізікаў у Медыяклас на ўрокі медыяграматнасці

Сёння прапануем два дапаможнікі для настаўнікаў фізікі па развіцці медыяграматнасці — зборнік практыкаванняў "МедыяКлас" і дапаможнік Элы Якубоўскай "Медыяграматнасць і фізіка".
 

 

МедыяКлас — актуальныя па тэматыцы і апрабаваныя на практыцы матэрыялы для развіцця крытычнага мыслення як асновы фармiравання медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў і дарослых. Матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе практыкаванняў, распрацовак урокаў і пазакласных мерапрыемстваў, модуляў трэнінгаў для школьнікаў і дарослых.
Медыяклас праз QR-коды інтэграваны з MediaToоlkit — электронным банкам практыкаванняў для развіцця медыяпісьменнасці. У яго ўвайшлі практыкаванні, якія дапамагаюць настаўнікам на прыкладзе медыятэкстаў патлумачыць вучням змест урока, а разам з тым даюць адказ на шмат іншых пытанняў. Як адрозніць фэйк ад праўды? Як праверыць надзейнасць крыніц інфармацыі? Ці можна давяраць рэкламе? Чаму адна і тая ж падзея выклікае розную рэакцыю ў людзей? Што рабіць, калі цябе троляць? Як не заблытацца ў сацыяльных сетках і не стаць ахвярай кібербулінгу?


Медыяграматнасць і фізіка — дапаможнік настаўніка-метадыста Элы Якубоўскай накіраваны на фарміраванне медыяграматнасці вучняў у працэсе навучання фізіцы. У кнізе прыведзены кароткія тэарэтычныя звесткі аб розных аспектах медыяграматнасці, нададзена ўвага пытанням методыкі ўкаранення медыяграматнасці, і размешчаны шматлікія ідэі задач, якія могуць быць выкарыстаны падчас заняткаў па фізіцы. Кніга разлічана на настаўніц і настаўнікаў фізікі, якія імкнуцца разнастаіць свае заняткі, зрабіць іх больш цікавымі для вучняў, развіваць не толькі прадметныя кампетэнцыі, але і медыяграматнасць.
Кнігі будзе карыснай настаўнікам фізікі, трэнерам, класным кіраўнікам, бацькам, выхавальнікам, метадыстам і выкладчыкам устаноў дадатковай адукацыі, педагагічных каледжаў і ўніверсітэтаў.

Кнігі можна спампаваць тут: