МедыяКлас — актуальныя па тэматыцы і апрабаваныя на практыцы матэрыялы для развіцця крытычнага мыслення як асновы фармiравання медыяінфармацыйных кампетэнцый вучняў і дарослых.
Матэрыялы прадстаўлены ў выглядзе практыкаванняў, распрацовак урокаў і пазакласных мерапрыемстваў, модуляў трэнінгаў для школьнікаў і дарослых.
Медыяклас праз QR-коды інтэграваны з MediaToоlkit — электронным банкам практыкаванняў для развіцця медыяграматнасці. У яго ўвайшлі практыкаванні, якія дапамагаюць настаўнікам на прыкладзе медыятэкстаў патлумачыць вучням змест урока, а разам з тым даюць адказ на шмат іншых пытанняў.
- Навошта карона ў рэкламе ў пандэмію?
- Як аднавіць страчаныя абліччы і прыбраць белыя плямы з гісторыі?
- Навошта нам на ўроку трэйлер фільма на этапе мэтавызначэння?
- Як стварыць шэдэўр жывапісу з дапамогай смартфона?
- Як праяўляецца наша ідэнтычнасць у сацыяльных сетках?
- Пра што на ўроку гісторыі раскажа схема метро??
ЯК КАРЫСТАЦЦА ДАПАМОЖНІКАМ?
Гэты метадычны дапаможнік складаецца з гатовых практыкаванняў, сцэнарыяў урокаў, інфармацыйных і класных гадзін, якія дазваляюць вам, як настаўнікам:
• планаваць вучэбныя заняткі з медыяадукацыйным зместам па тэме свайго ўрока
• абмяркоўваць і планаваць стварэнне атмасферы ў класе, якая б спрыяла ўсведамленню вучнямі пераваг і небяспекі інфармацыйнага свету, разуменню ролі медыя ў грамадстве, адказнаму стаўленню да аўтарскіх правоў, свабоды слова
• узмацняць і пашыраць актыўны і адказны ўдзел вучняў і дарослых у стварэнні інфармацыйнай прасторы.
ЯК ЗНАЙСЦІ ПАТРЭБНАЕ ПРАКТЫКАВАННЕ?
Матэрыялы дапаможніка арыентаваны найперш на настаўнікаў сярэдняй школы. Кожнае практыкаванне (урок) мае ў загалоўку назву, пералік медыякампетэнцый, фарміраванню якіх яно спрыяе, клас, прадмет, прыкладны час, патрэбны для яго правядзення, пералік скарыстаных метадаў і матэрыялаў для падрыхтоўкі.
Абсалютная большасць практыкаванняў з’яўляюцца ўніверсальнымі і могуць быць выкарыстаны як элементы трэнінгаў і семінараў па медыяграматнасці, выхаваўчых, навучальных і забаўляльных мерапрыемстваў для розных мэтавых груп.
Кожнае практыкаванне, матэрыял для раздрукоўкі, артыкул, відэа- і аўдыядадатак вы можаце знайсці ў электроннай форме на платформе медыятулкіт па адпаведных QR-кодах або актыўных спасылках у PDF версіі кнігі.
Дапаможнік можна спампаваць тут