Прадстаўляем новы адукацыйны праект "Наша школа: эфектыўныя адукацыйныя і камунікатыўныя практыкі". Заўтра - дэдлайн заявак

16.09.2023

Педагогаў запрашаюць паўдзельнічаць у новым адукацыйным праекце "Наша школа: эфектыўныя адукацыйныя і камунікатыўныя практыкі". Праект уяўляе сабой серыю анлайн-курсаў і накіраваны на развіццё прафесійных уяўленняў аб сучасных падыходах у адукацыі.

У выніку навучання педагогі атрымаюць інструменты для пабудовы інклюзіўнага адукацыйнага асяроддзя, навыкі работы з мастацтвам і тэатрам у навучанні, а таксама веды аб спосабах арганізацыі падтрымкі зваротнай сувязі. Праграма дапаможа ўмацаваць узаемадзеянне паміж вучнямі і педагогамі, садзейнічаючы развіццю асобы навучэнцаў і іх гатоўнасці да выклікаў сучаснага свету.

Праграма ўключае сем анлайн-курсаў, а таксама воркшопы ад нямецкіх і галандскіх калег. Праграмай запланавана праходжанне чатырох абавязковых курсаў і двух курсаў па выбары. Кожны курс складаецца з модуляў, якія ўключаюць у сябе анлайн-сустрэчы, самастойную працу і выкананне практычных заданняў. Засваенне кожнага модуля патрабуе каля 3,5-4 гадзін.

У фінале ўдзельнікі распрацуюць уласны адукацыйны прадукт з выкарыстаннем практык і ведаў, атрыманых у ходзе навучання. Найбольш актыўныя ўдзельнікі праграмы будуць запрошаны ў адукацыйную паездку ў Германію.

Падрабязней аб праекце і курсах на сайце праекта: https://ourschool.club/
 
Рэгістрацыя па спасылцы https://forms.gle/z8u45LqMz5hJD81F9

Дэдлайн запаўнення заявак: 17 верасня 2023 года

Арганізатары паведамяць аб выніках адбору да 30 верасня 2023 года