18.01.2024
19 студзеня з 11:00 да 12:00 у выдавецкім доме "Беларусь сегодня" пройдзе прамая тэлефонная лінія з начальнікам галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргеем Пішчовым.
Тэма прамой лініі: «Новаўвядзенні ўступнай кампаніі - 2024».
Ці можа мінчук узяць мэтавую дамову? Куды медалісты могуць паступаць без іспытаў? Навошта ўвялі ніжні парог у 7 балаў для мэтавікоў? Адказы на гэтыя і іншыя вашыя пытанні дасць эксперт.
Паразмаўляць на заяўленую тэму можна непасрэдна ў дзень правядзення прамой лініі па тэлефоне 8 (017) 311-02-19. Таксама даслаць свае пытанні можна на электронную пошту beleckaya@sb.by.
Паводле Міністэрства адукацыі