Актыўная ацэнка. Трэнажоры для настаўнікаў

У тэлеграме з’явіліся трэнажоры для настаўнікаў па пастаноўцы мэт і зваротнай сувязі.
Мэты дапамагаюць арганізаваць урок так, каб вучні працавалі лепш і былі больш матываванымі.
Вы ведалі, што мэты на ўроку больш эфектыўна, чым дамашнія заданні, ІКТ-тэхналогіі і нават скарачэнне памеру класаў?
Гэта сапраўды так, сцвярджае Джон Хэці. Толькі трэба ўмець правільна іх ставіць.
Патрэніруйцеся з чат-ботам Адукаванкі!
Зваротная сувязь на ўроках - гэта працяг папярэдняга чат-бота. Ён ужо пра пабудову зваротнай сувязі на ўроку. Таксама даволі кароткі. Можна адолець за пару дзён.
Спасылкі тут: http://aacenka.by/?p=10358