Інфармацыя для дзіцяці
Ты нармальнае, добрае, класнае дзіця. Усё ў цябе ідзе добра, хоць, канечне, як і ў кожнага, ў пэўных сітуацыях бывае так, што пачынаеш злавацца. Бацькоў ты любіш, можаш з імі «дамовіцца», яны ўвогуле добрыя, але часам цябе «нервуюць». І гэта тыповая сітуацыя.
Інфармацыя для бацькоў
- Дзіця геніяльнае
Вашае дзіця — гэта геній, алімпійскі чэмпіён. Яно папросту выдатнае, цудоўнае, усебакова адоранае. Да таго ж гэта не толькі вашая прыватная думка, бо дзіця абследаваў псіхолаг. У выніку гэтых абследаванняў высветлілася таксама, што апрача інтэлекту дзіця адоранае незвычайнымі ўменнямі лагічнага мыслення і выдатнай каардынацыяй зроку і слыху. Пры гэтым яно паслухмянае і паважлівае да старэйшых. Прыклады зваротаў да дзіцяці:
Як цудоўна, што ты ў нас ёсць. Толькі разам з табой мы маем шанс гэта зрабіць.
О, якая выдатная ідэя. Мы самі ніколі б да такога не дадумаліся.
Любы наш, дзякуючы табе напэўна перамога будзе за намі.
Ну, ты проста выдатна, цудоўна гэта робіш.
Любы наш, працягвай, працягвай. Мы без цябе не дадзім тут рады.
Любіце вашае дзіця, але, на жаль, не дае яно падставаў для гонару і славы. Яно бездапаможнае, неакуратнае, неарганізаванае. Усё, да чаго даткнецца, — адразу ж брудзіцца або і ламаецца. І няма нічога дзіўнага, таму што спецыялісты кажуць, што яно балансуе на мяжы інтэлектуальнай нормы. Многага не разумее, пераацэньвае ўласныя магчымасці, інфантыльнае і да сябе ставіцца некрытычна. Так, гэта яшчэ салодкае маленства, але ж... Прыклады зваротаў да дзіцяці:
Пакінь, пакінь, даражэнькі, для цябе гэта залішне складана.
Мама і тата потым табе ўсё растлумачаць, а цяпер не чапай, не перашкаджай, сядзі сабе спакойна і глядзі.
Не чапай! Ідзі прынясі сябе кубікі з Чырвонай Шапачкай і гуляйся.
Коцік, ты ўсё нам псуеш. Гэта для нас вельмі важная рэч. Пакладзі, а то яшчэ што-небудзь згубіш.
Адпачні сабе.
МАМА
Твой муж выразна абагаўляе старэйшую дачку. Гэта не толькі несправядліва ў дачыненні да іншых вашых дзяцей: дзяўчына з кожным днём становіцца ўсё больш эгаістычнай, самаўпэўненай, агрызаецца і пагардліва ставіцца да іншых. З табою ў яе асабліва цяжкія адносіны, бо яна ведае, што бацька ёй усё дазваляе і заўсёды абароніць. Муж неаб'ектыўны, зусім не прыслухоўваецца да тваіх абгрунтаваных аргументаў. У кожнай спрэчнай справе ён заўсёды, не разбіраючыся і не ўнікаючы ў дэталі, стане не на твой бок і дачцэ будзе верыць больш, чым табе. Звароты тыпу:
Во, на табе, любімая татава дачушка вярнулася!
Якім тонам ты са мной гаворыш! (Да мужа: А ты, як заўсёды, не чуеш, што яна мяне ні ў грош не ставіць!)
Не строй з сябе самую разумную!
Думаеш, усё табе можна! Прыкідваешся такой мілай дачушкай, а я то добра ведаю, што ў цябе ў галаве!
Ага, цяпер дык такая разумная. А каб прыбраць за сабой у ванне, дык для шаноўнай прынцэсы ўжо завялікая праца!
Не агрызайся! І не ўсміхайся так іранічна. Трымаеш мяне за дурніцу і думаеш, што я гэтага не бачу?
ТАТА
Твая жонка не любіць старэйшую дачку. Бачыш, што часта бывае несправядлівай, за ўсё яе крытыкуе, да ўсяго чапляецца — проста яе крыўдзіць. Табе гэта балюча і са свайго боку стараешся даць дачцэ падтрымку, ацаніць і пахваліць яе, паказаць сваю любоў. Гэта ж сапраўды добрая дзяўчына! Звароты тыпу:
Як добра, дарагая, што прыйшла, ты нам вельмі дапаможаш.
О, бачу, што табе вельмі добра гэта ўдаецца!
Як прыемна, што можа нешта зрабіць разам.
Радуюся, што ў мяне такая выдатная дачушка.
Вашае дзіця мае вельмі пасрэдныя вынікі ў школе. Усе ведаюць, што магло б яно вучыцца значна лепш, але бяда — лянота. Пры гэтым яшчэ і хітрыкі. Яно выкарыстоўвае — прычым вельмі таленавіта — кожную сітуацыю, абы толькі ўцячы ад навукі. Так што вам даводзіцца быць увесь час вельмі пільнымі, уважлівымі, насцярожанымі. Без вашага кантролю і пастаяннага ўмяшальніцтва заставалася б вашае дзіця па тры гады ў кожным класе. Прыклады зваротаў:
Ну, што сёння было ў школе? Ты мне зубы не загаворвай, толькі скажы, што ў школе.
Пакінь гэта. Лепей ідзі, паўтары гісторыю — заўтра кантрольная работа, памятаеш?
Кажу табе, ідзі рабіць урокі. Табе абы-якая прычына, толькі б не вучыцца!
Што? Атрымаў «чацвёрку»? Ну, гэта трэба залатымі літарамі запісаць. Хоць, зрэшты, нічога дзіўнага, усё-ткі я тры вечары над табой прасядзела.
Вы любіце дзіця. Яно спакойнае, добразычлівае, адкрытае. Вам падабаецца быць з ім, разам рабіць розныя рэчы. Вы цешыцеся, калі вы разам. Выразна відаць, што і дзіця вас любіць. Гэта ніякі не геній, не восьмы цуд свету, але гэта вашае дзіця, і вялікае шчасце, што яно такое, якое ёсць.
Прыклады зваротаў: Імправізуй…