Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці


Фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці вучняў на ўроку матэматыкі, шляхам выкарыстання лікавых матэрыялаў з беларускай гісторыі.



Вадзім ЛАБАНОК, Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова
Аспірант кафедры методыкі выкладання матэматыкі
Гаворачы пра беларускую нацыянальную школу, мы маем на ўвазе не толькі выкладанне прадметаў на беларускай мове. Фарміраванне асобы чалавека і грамадзяніна ёсць цэласны педагагічны працэс, які паступова ідзе праз выкладанне розных школьных прадметаў. Матэматыка як навука валодае магутным арсеналам педагагічнага ўздзеяння на асобу вучня. І ў першую чаргу дзякуючы міжпрадметным сувязям з прадметамі, якія традыцыйна лічацца нематэматычнымі.
Задача 1. Беларускі першадрукар Францыск Скарына і расійскі першадрукар Іван Фёдараў выдалі свае першыя кнігі ў адным стагоддзі. Каб даведацца, у якім годзе наш зямляк Ф.Скарына надрукаваў у Празе сваю першую кнігу “Біблію” трэба памножыць апошні просты лік чацвёртага дзесятка на першы просты лік у пятым дзесятку. Калі колькасць гадоў, прайшоўшых ад пачатку стагоддзя да года, у якім расіянін І.Фёдараў сумесна з Пятром Мсціслаўцам выдаў у Маскве сваю першую кнігу “Апостал”, падзяліць на 4 то атрымаем лік, на адзінку большы за колькасць прайшоўшых стагоддзяў. Хто пачаў выдавецкую дзейнасць раней і на колькі?(Адказ: Скарына выдаў першую кнігу на 47 гадоў раней)
Артыкул цалкам